Пра Мінск...

May 14, 2011 01:52

Мінск ведаю мала і кепска. Масква ці Пецярбург мне значна бліжэйшыя за нашую сталіцу, бо яны вельмі грунтоўна прапісаны маімі любімымі аўтарамі ў рускай літаратуры, жывапісу, кіно. Праз гэта складваецца пэўнае ўяўленне пра далёкія мне гарады не на ўзроўні ведаў, а недзе глыбей. Што дапамагае адчуваць, хоць і вельмі суб'ектыўна, іх атмасферу. З ( Read more... )

Мінск, фота

Leave a comment

Comments 12

viershnick May 14 2011, 08:21:16 UTC
напэўна, нічога асаблівага там не было. падобна, што нейкі адміністрацыйны будынак паваеннай пабудовы. дарэчы, як і ўсе ваколіцы (карла маркса, прасьпект і г.д.) будаваўся палоннымі немцамі. таму й так даволі някепска ўсё захавалася (пры нашых-та "капрамонтах").
а фоткі так, настраёвыя. такі менск я таксама люблю. (між іншага, жыў да 18 год непадалёк зусім - карламарла, 8).

Reply

kabierac May 14 2011, 08:37:31 UTC
ну вы даёце. гэта дарэвалюцыйны будынак, колішняя жаночая гімназія. пра гісторыю падрабязна тут

Reply

kabierac May 14 2011, 08:43:23 UTC
дарэчы, цікава: а чаму даваенныя будынкі ў менску добра захаваліся? іх жа злачынныя бальшавікі будавалі, ды яшчэ ў гады крывавых рэпрэсіяў? вы б думалі, перш чым такое пісаць.

Reply

viershnick May 14 2011, 09:17:20 UTC
маё параўнаньне - з тым, што панабудавана ў 50-я-60-я і прочымі хрушчоўкамі, а ня з тым адзінкавым, што "добра захавалася" ў Менску з даваеннага.
а ў кампліменце палонным немцам, якія адбудоўвалі прасьпект сталіна і карламарла, энгельса, леніна і г.д. няма нічога ганебнага. рабілася ж тое пад чуйным кіраўніцтвам вашых любімых бальшавікоў. бабуля распавядала, як з мацюкамі ды подсрачамі гэтае будаваньне адбывалася.

Reply


kabierac May 14 2011, 08:33:04 UTC
Каля гэтага дома за левай рамкай кадра - кафэ "Цягнік", на яго месцы стаяла хата дзеда маёй сяброўкі. Гісторыя дома вельмі цікава выкладзена ў гэтым тэксце, які напісала ейная маці.
Больш канкрэтна пра гісторыю будынку можна пачытаць тут і тут.

Reply

michalinka May 14 2011, 11:49:49 UTC
Вычарпальная і цікавая інфармацыя, дзякую.

Reply


Leave a comment

Up