І нічога акрамя праўды :/

Mar 21, 2010 23:52

Над намі, вышэй на паверх, жыве вельмі прыгожая пара пенсіянераў за 70. Яна былая медсястра - мяккая, гаворкая, ненавязлівая, элегантная жанчына. Ён былы рабочы, буйны і, каб не старэчыя хваробы, 'шчэ моцны дзядзька. Пражыўшы разам дзесці з 17-ці год, яны нават тварамі сталі няўлоўна падобныя адзін на аднаго. Жывуць разам у пяшчоце ды павазе. Ёсць ( Read more... )

параноя, абы-што, праўда, суседзі, нашыя стэрэатыпы

Leave a comment

Comments 16

kyta_kyta March 21 2010, 22:22:27 UTC
асабліва зараз, калі пачынаецца "вясновае абвастрэнне", людзі і так не разумеюць -- на якім яны свеце

Reply


worvik March 21 2010, 22:26:09 UTC
Гэта зрабіла Рада беларускай інтэлігенцыі. http://niakliaeu.livejournal.com/2242.html?nc=16
З самымі лепшымі намерамі. Супакойце сваіх суседзяў. Хай напішуць пра недахопы камунальшчыкаў, ці скаргу на малую пенсію.

Reply

ales_chyhir March 21 2010, 23:19:27 UTC
Дык і ў 37 годзе ўдада растрэльвала людўзей з самымі лепшымі намерамі! Шчыра шкада, што "Рада беларускай інтэлігенцыі" ня здольна ўзняцца на ўзровень беларускай інтэлігенцыі :(

Reply

michalinka March 21 2010, 23:35:36 UTC
Нам у скрыню разам з паштоўкай "Гавары праўду" кінулі маленькі аркушык з заклікам у выпдаку проціпраўных дзеяў міліцыі звяртацца не да апазіцыйных праваабарончых арганізацый, а ў пракуратуру ці ў адміністрацыю Прэзідэнта. Неяк не склалася ўсё гэта з беларускай інтэлігенцыяй.

Reply

ales_chyhir March 22 2010, 05:42:58 UTC
Вось як яно бывае! Бабруйская міліцыя падтрымала кампанію "Говори правду" $)

Reply


alia_bey March 21 2010, 23:02:56 UTC
Ня першы раз чую і, нават, ад даволі адэкватных знаёмых, пра 37й год у сувязі з гэтымі паштоўкамі.
Дыягназ :(

Reply

michalinka March 21 2010, 23:30:12 UTC
блізкі ён нам значыцца, той 37-мы :(

Reply


ales_chyhir March 21 2010, 23:29:46 UTC
Казаць праўду закладзена ў самой чалавечай прыродзе (я ўжо не кажу аб хрысціянскай маралі). Ананімны заклік "Говори правду" (Надрукаваны ў смаленскай друкарні) хутчэй гучыць, як выклік да цёмнага (нявартага) грамадства з боку невядома каго (чарговага лукашэнкі?). Таму такая відавочная (для мяне) рэакцыя людзей. Няма ні чога дзіўнага. :(

Reply


pink_by March 21 2010, 23:35:37 UTC
мдзя цікавыя асацыяцыі...
а я нават і ня ведала, што рада беларускай інтэлегенцыі - адрас, каб паскардзіцца прыкладзе на адміністрацыю прэзыдэнта. )) забаўныя яны.

Дарэчы. Мне даўно і ўпарта вельмі сорамна пра дыскі. ) Можна я замест шпіёнак запішу новы дзявочы серыял Вінкс і адашлю? мне адразу палягчае. Бо пішучы ДВД ром з'явіўся мо пару тыдняў таму... )

Reply

michalinka March 21 2010, 23:51:36 UTC
Не трэба хвалявацца.. шпіёнак мы і так перажылі ў іхніх гульнях.. цяпер яны трызняць Ранеткамі і лялькамі Братс (можа ведаеш такіх пачварных з твару, гламурных ляляк-модніц?). Але дыскі з любімымі фільмамі-мульцікамі самі ўжо здабываюць. Дарослыя..)) Можа ёсць якія беларускамоўныя мульты ці фільмы.. карысней бы было.

Reply

pink_by March 22 2010, 00:07:05 UTC
Братсаў ведаю))) самі адбіваемся ад гэтага хоббі. Толькі замест ранетак у нас Рыбак і Калдун))) Ну і некаторыя беларускамоўныя песенькі...

Мульты і фільмы па-беларуску ёсць... Тое, што звычайна на сядзібе і на кнігах.нет прадаюць. Магу нешта з гэтага запісаць. Але пытанне што))

Reply

michalinka March 22 2010, 00:09:49 UTC
Рыбака і Калдуна мы ўжо прайшлі)) А што тваёй Насце цікава? Тое і запішы.. у нас яшчэ дзеці растуць, хай будзе.. улетку ўсё паглядзіцца.

Reply


Leave a comment

Up