Я ў Нашай Ніве =)

Nov 25, 2009 17:26

Мінулай вясной Алесь Кудрыцкі з аператаркай Таццянай каталі мяне па Бабруйску больш за тры гадзіны. За некалькі год гэты быў першы мой пешы шпацыр па паслядажынкаўскаму гораду. Да шпацыра была даволі доўгая размова перад камерай потым мой тата патрабаваў паказаць яму газету з інтэрв'ю ))), я хвалявалася, нат ноч не спала перад сустрэчай. Але, што ( Read more... )

НН, госці, праВазок

Leave a comment

Comments 14

ex_krywal November 25 2009, 15:39:06 UTC
відэа паставіць атрымалася?

Reply

michalinka November 25 2009, 16:02:28 UTC
дзякую)). я і не думала, што гэта так проста..

Reply

ex_krywal November 25 2009, 19:38:53 UTC
ўсё здаеца складаным толькі на першы погляд :)

Reply


nil_la November 25 2009, 17:40:49 UTC
я вельмі-вельмі за вас рада! вельмі-вельмі! вы проста малайчынка, вумніца! няхай Бог будзе з вамі побач!

Reply

michalinka November 25 2009, 18:23:11 UTC
Няхай Ён і з Вамі будзе поруч\побач... усі мы ў Тм маем патрэбу..

Reply


alex_poetry November 25 2009, 19:40:34 UTC
Шкада, што не ведаў пра акцыю і жыву так далёка :(
Здароўя Вам і поспехаў! Спадзяюся, усё цяпер будзе добра

Reply

michalinka November 25 2009, 20:04:07 UTC
Не шкадуйце, усё ужо адбылося ў мяне, а навокал вельмі много людзей якім патрэбна дапамога..))
Дзякую і Вам поспехаў.

Reply


burbalka November 26 2009, 08:39:26 UTC
ты пакуль дома вучыся ездзіць, паркавацца :-) думаю, пару тыдняў як мінімум на гэта пойдзе!

P.S. за джойстык я асабліва цешуся...

Reply

michalinka November 26 2009, 12:45:45 UTC
вучуся, ужо дзверы ледзь не вынесла о_О

Reply

burbalka November 26 2009, 12:59:52 UTC
дык ты мо паспрабуй пакуль на самай маленькай хуткасці :-) дарэчы, цяпер, калі ты ўжо зранку села ў вазок, то, пэўна, можаш і да компа пад'ехаць, і на кухню. цэлы дзень у вазку сядзіш ці нязручна?

Reply

michalinka November 26 2009, 14:55:21 UTC
так, спрабую)) ужо трохі атрымліваецца, вось нат за комп сама заехала і ў кухню.. ведаешь, злазіць з яе не хочацца, так добра) усё сама!

Reply


barilotti November 26 2009, 14:48:06 UTC
Слухай, толькі вы там яшчэ раз праверце, ці ўсё добра прымацавана, бо прадавец вазка казаў што збіраў "наспех", каб проста вам было зразумела, што да чаго. :)

Reply

michalinka November 26 2009, 14:53:33 UTC
тата ўсё праверыў, настроіў, перамацаваў :)

Reply

barilotti November 26 2009, 14:54:23 UTC
А, тады добра. :-)

Reply


Leave a comment

Up