Feb 06, 2008 02:22
_люблю дождж, сандалі, джынсы, цішоту, летні горад і сонца... а лепш усе адразу. здаецца, самае афігеннае, гуляць сонечным, але з дажджом, летнім вечарам... забыўшы парасон. адчуваць пальцамі ног кроплі дажджу, адымаць ад цела мокрыя джынсы і цішотку, праводзіць рукой па мокрым валасам. ісьці й лавіць зьдзіўленыя позіркі мінакоў, схаваўшыхся пад дахі прыпынкаў.
_ісьці і сьпяваць
...и этот город останется загадочно любим, в нём пропадают такие девчонки и нам оставаться ночевать в нём одним...
_на імгненьне схавацца ад дажджу, зацягнуць смачны цыгарэтны дым і пакрочыць далей... па справах
пра дождж і сандалі,
мае думкі