Гледзячы тут.бай натыкаюся амаль кожны дзень на рэкламу жыллёвых навабудаў DANA Holdings.
Час ад часу чытаю сваім калегам нават услых, бо абаржацца ж!
Давайце паглядзім разам:
(
спасылка на чарговую старонку рэкламы тут)
нам пішуць
“Маяк Минска” - город в городе
А што такое горад у горадзе? Ну гэта такая адзінка, якая можа самастойна існаваць у лесе, на палессі ці на выспе. Тобок нікому нікуды ня трэба, усё тут.
А гэта жыллё, офісы і прадпрыемствы, транспарт, лякарні/паліклінікі, крамы вялікія і малыя, паркі, дзіцячыя садкі, школы, клубы, секцыі музыкальныя, спартыўныя установы (у тым ліку і басэйн).
Што ж мы на дадзены момант бачым у гэтым "горадзе"?
А мы бачым 8 дамоў, адну школу і шмат будоўлі. Некаторыя функцыі з пералічаных наогул не з'явяцца тут ніколі. А калі вам перад продажам віртуальных метрам нешта баюць, ну дык трэба ж прадаць...
"уникальная урбанистическая система"
чакайце, вось беларус, што атрымаў рэкорд Гінэса за шмат цвікоў, і той не унікальны. Проста на некалькі цвікоў больш паставіў, чым перад ім ставілі.
А калі пра "маяк" казаць, дык і зусім не унікальны. Побач Зялёны Луг. Во, там унікальны быў. А маяк так сабе... Будоўля з сілікатных блокаў болей 40 гадоў нават не пражыве...
Але ж як пафасна: УНІКАЛЬНЫ!!!
Гэта самае любімае слова Даны.
Прекрасным местом для отдыха и прогулок станет “Пикассо бульвар” с аллеей фонтанов на территории комплекса.
Вы можаце сабе ўявіць бульвар фантанаў?
1. Навошта будаваць такое - гэта нельга прадаць. Трэба будаваць квадратные метры і прадаваць прыгожыя ілюстрацыі
2. Колькі месяцаў у год працуюць фантаны? Ну ад 3 дзён (1, 9 траўня і 3 ліпеня) да 4,5 месяцаў...
Квартиры в комплексе “Маяк Минска” - это не только престиж и удобство
Прэстыж - гэта жыццё ва ўласным каттэджы, а не на дзесятым паверсе каробкі.
Не, ну калі б быў дамок у тры паверха па две кватэры на кожным і дзесьці ў зялёнай зоне, тады толькі...
Але наогул тэрміны "кватэра" і "прэстыж" сумяшчаюцца толькі ў хворай галаве постсавецкага грамадзяніна.
Жилой комплекс "Чайковский
Квартиры в этом районе являются привлекательными как для постоянного проживания, так и для инвестирования
Чакайце, а іншыя кватэры ў іншых комплексах яны і ў тым дрэнныя і ў гэтым???
Несколько минут до пр. Победителей и парка Победы, 5 минут до станций метро "Фрунзенская" и "Молодежная".
тааак
да Парка Перамогі 1100 метраў = 10 хвілін. Дзесяць - гэта "некалькі"?
да пр. Пераможцаў 9 хвілін. Дзевяць - гэта некалькі?
да м. Фрунзенская 1150 метраў = 12 хвілін, а не 5.
да м. Моладзевай 700 метраў, але там прайсці ж нельга?
Жилой комплекс "Чайковский" окружен знаковыми достопримечательностями столицы: Стела, музей истории Великой Отечественной войны, Дворец Спорта
дык гэта нейкі плюс для кватэры калі на адлегласці 1000 метраў стэла і ў 2000 метрах Палац спорту ці што? Дык у гэтым выпадку ўсе будынкі ў горадзе ля "знакавых" аб'ектаў! Можна браць на 50 баксаў больш за метр!
Бізнэс ідэя!
Неоспоримые плюсы комплекса "Чайковский":
- 5 минут до парка и речки busted!
- Поблизости расположены детские садики и школы дык а як туды патрапіць??
тут трэба яшчэ нагадаць, што раней пад "Чайкоўскім" раней было напісана пра экалагічны раён. Ага. Эка-радыятарны з рэчкай-Дрыслаччу
комплекс отличает его современная архитектура
Дзе? Дзееееее?????????????
Жилой комплекс "Вивальди"
Зона отдыха около комплекса включает в себя парк, лес и речку. По сути, это жизнь в городском парке - мегаполис шумит где-то рядом, а Ваша жизнь наполнена тишиной и покоем.
Ну тут ха-ха. Быццам бы наяўнасць канала (не рэчкі, калі быць дакладным) робіць асяроддзе бязгучным.
Жилой комплекс "Рахманинов"
Экологически чистый район города - Зеленый луг
Микрорайон "Зеленый Луг" давно полюбился минчанам благодаря хорошей экологической обстановке и живописным паркам. "Рахманинов" располагается в лучшем месте этого района - около естественной лесопарковой зоны и на берегу Цнянского водохранилища. Всё это обеспечивает жителям комплекса свежий воздух, отсутствие смога, красивый и живописный вид из окна.
-тут, на ўсходзе Менску мы дыхаем паветрам з усяго Менску, бо у нас пераважае заходні вецер, які нясе і радыятарны пах і МАЗ і МТЗ і г.д. Так што дзе тут гэтая экалогія?
-хто вырашыў якое месца ў Зялёным Лузе лепшае??? Рыелтар? Я лічу, што лепшае - паміж Сядых и Карбышава
-не на беразе Цнянки, а на беразе канала
-адсутнасць смогу? Дык комплекс стаіць на Мирашнічэнка, акая забітая машынамі.
-від з вакна? 3 з 4 кватэр не будуць бачыць нічога акрамя Мірашнічэнка і суседзей.
Панэлька, а колькі пафасу...
Дзе ставіць машыны?