Урачыстае нагароджанне:) Адгадайце менскія буднкі і атрымайце жэтоны!

Nov 29, 2014 00:00

Што відавочна, дык тое, что пытанне з фоткамі Менску выдалася занадта цяжкім.
І наогул ніхто не адказаў правільна цалкамі што за будынкі на першых чатырох фотаздымках...
Каб ніхто не казаў, што mi_ku_apx скнара (жмот), я аддам па 50 жэтонаў за кожную адну фотку з чатырох

нумар 1


Гэта каплічка Катэдральнага Касцёлу Імя Найсвяцейшай Марыі. Ці проста Катэдральны Касцёл. Плошча Свабоды 9.
Першым адказаў wouk. Але ж без адрасу. Таму не 50, а 49 жэтонаў.Жартую. 50 жэтонаў крочаць у твой бок!

нумар 2


Вакно на лесвіцы з галоўнага фасаду дома на скрыжаванні Кісялёва і Багдановіча. Дакладны адрас Максіма Багдановіча 24.
Першым амаль дакладна адказаў senka_polizei. Але ж без адрасу.

нумар 3


Ну тут ніхто ня ведае. Здымак зроблены амаль з таго ж месца, што і першы. Гэта будынак з адрасам Камсамольская 13. Што месціцца ў памяшканнях шырынёй 2 метра я ня ведаю. Мо лесвіца...

нумар 4


Інтэрнат па вуліцы Старавіленская 56
Першым адказаў tomkad

Калі хто ня згодзен з вынікамі, калі ласка ў каменты!
Ведай Менск!
(наступная гульня будзе лягчэй, бо нумар 3 я і сам яшчэ 2 тыдні таму б ня ведаў!:)))

2014, загадка, Беларусь, Менск, архітэктура

Previous post Next post
Up