Apr 26, 2013 11:08
Учора ўверчары МТБанк ненавязліва з'еў палову сумы, якую я здымаў з карткі. У сэнсе, грошы зняліся паспяхова, але на рукі я атрымаў палову.
Смех у тым, што свайго працэсінгавага цэнтра ў МТБанка няма, таму яны карыстаюцца прыораўскім. І на чэке ўверсе прыгожымі монашырыннымі літаркамі напісана ПРИОРБАНК. І ніжэей MTB RKC і нурмар. Тэлефон "па ўсіх пытаннях" прыораўскі. Яны і падказалі мне нумар МТБанка, па якім трэба плакаць з маім пытаннем. Дарэчы, мабільны 509-99-99. Наколькі я зразумеў, працуе з любой мабільнай сеткі.
Там паставіліся чамусці так, нібыта я штодня рабую іх банк і гвалчу касіраў і аперацыяністаў. Разглядаліся версіі "можа банкамат выдаў некалькімі порцыямі і вы не заўважілі" і "а можа вы ўзялі ўсё і зараз спрабуеце нас падмануць". "У вас жа знялася ўся сума з рахунка? Ну вось!" Прыемна быць кліентам МТБанка на працягу больш як пяці год. Давер, ведаееце…
Пасля некалькіх дубляў тлумачэння сітуацыі і чакання на працягу некалькіх хвілін "я праверу" жанчына на тым канцы лініі нарэшце сазнался, што ў такіх выпадках можна напісаць заяву у бліжэйшым аддзяленні банка і "калі праверка пацвердзіць вашыя словы", то грошы "можа быць вернуць". Аптымістычна? А то!
Сёння прыйшоў у бліжэйшае аддзяленне. Тут чамусці не спрабавалі ненавязліва давесці, што я рабую іх "заўшыўлены банк" (©"Knokin' on heaven's door"). Але перапытваліся "а гэта сапраўды не банкамат Прыорбанка?" Абяцалі што на працягу тыдня, пасля інкасацыі пытанне вырашаць. Максімум - два тыдні.
П'ю гарбату і чакаю развіцця падзей.
Беларусь,
падзеі