Беларуская міліцыя супраць беларускага Купалля.

Jun 27, 2011 13:22


І новыя подзвігі доблеснага МУС на ніве забаронаў і прыдзірак. Хаця, на афіцыйнай мове гэта называецца "папярэджванне злачынстваў і тлумачэння законаў". Я разумею: Купалле не мае ніякіх камуністычных традыцый, не ініцыяванае і не праводзілася фашыстамі (як Дажынкі), і, нават, не санкцыянаванае Прэзідэнтам. А ну як вы там будзеце маўчаць ( Read more... )

думкі, Беларусь, грамадства, малюнкі, спасылкі, мудзілы

Leave a comment

Comments 12

ahromenka June 27 2011, 10:49:43 UTC
У 1986-м, калі я быў на другім курсе консы, Купалле акурат ладзілі ў фальклёрнай экспедыцыі, пад Гальшанамі. Дык да нас нават прыехаў на матацыкле мясцовы ўчастковы, спытаўся, мо нам што трэба? І з намі застаўся, таксама праз вогнішча скакаў.
А тут, наколькі я разумею, "больше трех не собіраться!"

Reply

measles June 27 2011, 10:51:33 UTC
Дзіўна і незразумела. Ну каму гэтае Купалле замінала? І, тым больш незразумела што будзе далей? Паляванне на тых хто выйдзе калядаваць? Забарона рабіць вяселле і хрысціць дзяцей?

Reply

ahromenka June 27 2011, 10:54:21 UTC
Па хуткім часе забароняць і вяселлі.
1. Несанкцыянавана Менскім райвыканкамам;
2. Не на Бангалор;
3. Ідэолагі не зацвердзілі склад прысутных і тосты;
4. Зрэшты, кандыдатуры жаніха і нявесты таксама незацверджаныя. А мо яны не з БРСМ?

Reply

measles June 27 2011, 11:24:49 UTC
Дзякуй богу, хоць выбух у Мінскім метро здейснілі свае, правераныя хлопцы з БРСМ.

Reply


browar_dryhvy June 27 2011, 11:53:07 UTC
Не хачу адказваць на пост, бо ён рытарычны (мы усе ўсё разумеем?), але заўважу толькі, што я б пераклаў як "злачынцы", або нават "гаўнюкі", бо "злодзеі" - тыя, што нешта крадуць.

Reply

measles June 27 2011, 11:54:46 UTC
Злачынцы, здаецца, таксама усё ж нейкія крымінальныя парушэнні здяйсняюць. Дарэчы, а як наконт "дрэнныя хлопцы" ці "на баку зла"?

Reply

browar_dryhvy June 27 2011, 11:56:42 UTC
Думаю, гаўнюкі лепш. Крыху грубавата, але ня думаю, што evil ones можна эквівалентна перакласьці.

Reply

measles June 27 2011, 11:58:51 UTC
Ну вось я нічога больш адэкватнага варыянту не знайшоў. "Гаўнюкі" з "мудзіламі" таксама разглядаліся, але тут праблема ў тым, што яны маюць моцную негатыўную афарбоўку, якой няма ў арыгінале.

Reply


zavodnayaptiza June 27 2011, 13:52:07 UTC
Можно еще перевести, что Не мы здесь злодеи..)

Reply


wal_de_maar June 27 2011, 14:16:01 UTC
можна evil ones як "кепскія рабяты" перакласці, альбо "злыя"

Reply


Leave a comment

Up