Very strong but very stupid

Feb 20, 2011 23:38


Сёння ў чарговы раз выбесіла што калі шукаеш праз радок пошуку ў Iceweasel, то нельга выбраць звыклы па google.com.by "шукаць толькі ў Беларусі". Выбесіла настолькі, што я залез на старонку прылад пошуку Firefox і, прачытаўшы даведку, зляпіў сваю уласную пашуковую прыладу са шлюхамі і блэк-джэкам. Калі каму цікава, то паставіць можна тут.

І вось ( Read more... )

думкі, сетка, адпачынак, спасылкі, асабістае, жаданні

Leave a comment

Comments 4

plugin dzjadulja March 12 2011, 23:01:28 UTC
Дабрыдзень!
Для ангельскамоўнага “plugin” я карыстаюся беларускамоўным эквівалентам ПРЫТАР (паходзіць ад прытарнаваць).
(http://kamputerm.org/index.php?action=artikel&cat=1&id=1154&artlang=ru)

Reply

Re: plugin measles March 13 2011, 06:54:12 UTC
А мне вельмі падабаецца як пераклад беларускае слова "дадатак". Проста і зразумела, хаця можа і не надта навукова гучыць.

Reply

Re: plugin dzjadulja March 13 2011, 20:11:22 UTC
Калі я некалі асэнсоўваў гэтую сытуацыю, сярод розных словаў таксама прыглядаўся-прыслухоўваўся і да “дадатак”. Гэтае слова ў згаданым кантэксту мне ўспрымаецца ня вельмі ўдалым. Справа зусім не ў “навуковасьці гучаньня”. Як на маё вуха, слова “дадатак” цягне з сабою асацыяцыі, трохі іншыя ад кампутарнага тэрміна “plugin”. Апошняе - гэта адносна самастойны праграмны модуль, які падчас падлучэньня да осноўнае праграмы выконвае пэўныя функцыі, якіх няма ў гэтае праграме. А слова “дадатак” успрымаецца як нешта, што ад асноўнага прынцыпова не адрозніваецца, малазначнае, непрынцыповае, датлумачальнае. Прыкладна так.

Reply

Re: plugin measles March 13 2011, 20:21:01 UTC
Дадаюць да праграмы - значыць дадатак. Уласна, наколькі я разумею, адсюль і паходзіць сам першапачатковы тэрмін на англійскай.

Дарэчы, наконт "дадатка" тлумачальны слоўнік сведчыць:
ДАДАТАК, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м. 1. Тое, што прыбаўляецца да чаго-н. Д. да раздзелу кнігі. 2. Тое, што прыкладаецца да якога-н. падпіснога выдання. Часопіс з бясплатным дадаткам.

Reply


Leave a comment

Up