Шчыра запрашаю наведаць мой сайт
www.spadczyna.com Сайт з'яўляецца маім аўтарскім праектам і мае за мэту збіранне і публікацыю тэкставага і выяўленчага матэр'ялу звязанага з гісторыяй і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад найдаўнейшых часоў да канца 20-га стагоддзя.
У сеціве сайт дзейнічае з 26.12.2008. Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца без усялякай фінансавай падтрымкі. Уся праца ад пачатку да канца - пошук матэрыяла, набор тэкста, маляванне картаў і схемаў, непасрэдняе стварэнне старонак (дызайн, разметка ў HTML і CSS і інш., акрамя крайне рэдкіх выпадкаў, калі вымушаны звяртацца за дапамогай да спецыяліста) - робіцца ВЫКЛЮЧНА МНОЮ АДНЫМ.
Задача пректа - збіранне і публікацыя ў канспектыўнай форме тэкставага і выяўленчага матэрыялу звязанага з гісторыяй, культурай і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад першабытных часоў да канца 20-га стагоддзя, з мэтай пашырэння ведаў пра іх і іх папулярызацыі. Артыкулы для сайта складваюцца метадам кампіляцыі (што не з'яўляецца плагіятам) на падставе навуковых і навукова-папулярных выданняў, на якія абавязкова даюцца спасылкі. Спасылкі на аўтара і дакладнае месца ў крыніцы даюцца і з кожнага сказа артыкула, а таксама з кожнай змешчанай выявы (акрамя выпадкаў, калі фота ці ілюстрацыя з'яўляецца вельмі распаўсюджанай ці аўтарства не з'яўляецца вядомым).
Асобная ўвага надаецца публікацыі ілюстратыўнага матэрыялу: здымкаў артэфактаў з беларускіх музеяў, а таксама з замежных, калі яны маюць дачыненне да гісторыі, культуры і мастацтва Беларусі, здымкаў архіўных дакументаў, помнікаў гісторыі, археалогіі, культуры, архітэктуры, рэпрадукцый і рэканструкцый.
Змест тэксту і падбор ілюстрацый не з'яўляюцца канчатковымі і па ходу атрымання новай інфармацыі могуць дапаўняцца і неаднаразова рэдагавацца. Што тычыць перакладу на іншыя мовы, то, улічваючы, што ўсю працу раблю адзін і што, акрамя стварэння новых старонак, неаднаразова даводзіцца выпраўляць апублікаваныя, на пераклад не стае часу.
Інфармацыю аб з'яўленні новага матэр'яла на сайце можна атрымаць як на галоўнай старонцы так і ў гэтым блогу: тэг
СПАДЧЫНА.PR і перапост вітаецца! Буду вельмі ўдзячны :)
Азнаёміцца з маёй творчасцю можна карыстаючыся тэгам
my arts ці на
flickr.comОзнакомиться с моим творчеством можно используя тег
my arts или на
flickr.comŻeby zobaczyć moją twórczość proszę wykożystac tag
my arts lub przejść na
flickr.comTo see my artworks I ask you to use tag
my arts or pass to
flickr.comPer vedere la mia arte prego usare tag
my arts o passare a
flickr.com