Беларусь, Глуск.

Oct 09, 2012 03:44




Беларусь, Глуск.

Не так даўно на адной з канференцый у галерэi "У нескладовае" мне спадабаўся выраз вядомга беларускага фiлосафа Валянцiна Акудовiча: "Хайдэггер мне ўсе ж такi блiжэй, чым простая баба Маня з Глуску", i новую серыю пастоў пра  сваi вандроўкi па свеце я вырашыў распачаць не са Стакгольма ды Iзмiра, а менавiта з гэтага мястэчка.

Дарога ў Глуск пачалася з менскага аўтавакзала, якi можна выдатна апiсаць вось гэтым адным здымкам:






Паколькi Глуск - гэта невялiкае мястэчка, то аўтавакзала там няма, але есць аўтастанцыя. Яна, напэўна, не мянялася ўжо гадоў 30 цi 40. Дасення там можна ўбачыць камеры захоўвання, што засталiся тут з савецкiх часоў. Камеры, дарэчы, з кодавым замком ды пазам пад манету на 15 капеек.




Дарога ў цэнтр. Асфальт, цагляныя двухпавярховiкi, бляшаная скрыня аўтобуснага прыпынку, расцяжка-надпiс.




Узор агiтацыi. Незразумела, да каго звяртаецца дадзены лозунг. Таксама незразумелым застаецца далейшае развiцце гэтай думкi (дарэчы, узятай з брэжнеўскай кнiжачкi з назвай, напрыклад, "Новыя сацыялiстычныя масавыя святы"), трэба думаць, што ў 2009 i 2011 гадах усе рабiлася i будзе рабiцца вельмi няякасна, "год якасцi" скончыцца.




Цэнтральная плошча горада, будынак адмiнiстрацыi. Файна, што на будынку есць малюнак гiстарычнага гербу горада (злева), на якiм пазначана дата заснавання Глуска - 1396 год. На гербе горада намаляваны замак.




У горадзе, дарэчы, вельмi шмат псеўда-савецкiх лозунгаў. Гэта выглядае сюррэалiстычна ў капiталiстычнай краiне ў пачатку XXI стагоддзя. Гледзячы на вось гэтае фота, вельмi цяжка зразумець, якую эпоху яно адлюстроўвае (i ўвогуле, у якiя гады яно было зроблена).




У цэнты горада есць кiнатэатр "Арыен". Напрыканцы васьмiдзесятых тут быў аншлаг на прэм'еры стужкi "Лiловы шар", а ў самым пачатку дзевяностых тут чытала лекцыю адна звар'яцелая жанчынка. Было, дарэчы, цiкава:)




У Глуску даволi своеасаблiвы архiтэктурны дэкор, зроблены з аскепкаў каляровага непразрыстага шкла. Такую аздобу мае, напрыклад, агароджа ў парку. Раней там былi атракцыены, а зараз - роўны газончык ды бюст героя. Зрэшты, бюст быў i раней, проста быў не такi заўважны.




Яшчэ ў цэнтры месцяцца некалькi старых будынкаў, якiя збольшага з'яўляюцца адмiнiстрацыйнымi.




Калiсьцi ў Глуску быў замак, што месцiўся з усходняга боку горада. Вельмi цiкава, што нягледзчы на тое, што замка няма ўжо некалькi стагоддзяў, замкавая тапанiмiка захавалася - невялiкi пагорак, дзе месцiўся замак, дасення называць "вал" (так называецца штучна зробленае замкавае ўмацаванне), кажуць - "пайсцi на вал", "гуляць на валу". Калiсцi i я так казаў, гуляючы на замкавых руiнах - у дзяцiнстве я некалькi разоў бываў у Глуску, бачыў раскопкi замка, браў у рукi старыя iржавыя ключы ад даўно неiснуючых дзвярэй ды кавалкi зяленай кафлi (хутчэй за ўсе, кафляй былi абкладзены замкавыя комiны). Зараз пра замак нагадвае толькi маленькая таблiчка "Рэшткi Глускага Замка".




У пачатку дзевяностых раскопкi замка вялiся даволi шырока, было знойдзена шмат рэчаў XVI-XVII стагоддзя, прычым па словах археолагаў, раскопаны быў толькi 1% ад усяго замка. Зараз нiякiх работ на замку не вядзецца, а на месцы былых раскопак пасаджаны лужок ды пастаўлены столiк з лаўкамi - мо каму захочацца у цяньку прысесцi, квасiка папiць.




Зона адпачынку ў Глуску так i называецца - "Зона отдыха", перад уваходам у яе стаiць брама з натуральных матэрыялаў, прычым за брамай пачынаецца толькi лес i рака:)




У зоне адпачынку есць стары жалезны мост з драўлным насцiлам, на якiм мясцовыя пiшуць паведамленнi наступнага зместу:




Вось яшчэ здымак з вала; раней фiгур было болей i яны былi не фарбаваныя, а проста цемныя - з дрэва, прапiтаннага нечым накшталт дзегця.




Прыступкi.




Агароджа.




Панарама. Менавiта тут калiсцi быў замак. Вал у дальнiм правым куце здымка, былыя раскопкi - крыху левее. Ззаду ад гледача застаецца рака Пцiч, а перад вачыма - стадыен.




Гулячы па Глуску, часам адчуваеш сябе археолагам, якi адкрывае нейкi даўно забыты горад, дзе перамяшалася нешта сапраўднае з сюррэалiстычнымi дэкарацыямi. Вось помнiк, шмат разоў пафарбаваны срэбнай фарбай.




Вось закансерваваная "стекляшка" шасцiдзесятых-сямiдзесятых гадоў.




Унутры ўсе рэальнае, аўтэнтычнае.




Вось нейкая сельскагаспадарчая крама. Раней на гэтым месцы была прадуктовая крама - з маскiтнай сеткай у дзьвярах ды кiслым водарам хлеба "кирпич".




Ганак.




Вось гэта малочны бар, якi не пацаваў ужо дваццаць гадоў таму. Да i навошта ен патрэбны, калi побач есць алкагольная крама.




Мазаiка ва ўнiвермаге.




Асартымент тавараў.




Рэстаран.




Гасцiнiца.




Шлях у мiнулае.




Застаецца толькi папiць вады з гарадской калонкi.




I кiнуць развiтальны позiрк на горад, у якi не хочацца вяртацца.




07.08.2010

Глуск, Беларусь, Свет за дзвярыма

Previous post Next post
Up