Беларусь, Рэчыца.
Рэчыца - даволi стары беларускi горад, што ўпершыню прыгадваецца ў летапiсах у 1213 годзе, але сення ў горадзе пра гэта не захавалася анiякiх успамiнаў.
Мабыць, толькi вось такi сучасны знак, зроблены "пад старажытнасць".
З нацягам да старажытнасцi можна аднесцi рэчыцкi Траецкi касцел, пабудаваны ў 1903 годзе - будынак даволi нецiкавы.
Першае, што кiдаецца ў горадзе ў вочы - гэта колькасць мянтоў на вулiцах, прычым яны ходзяць па тры чалавекi - колькасцю ды колерам формы нагадваючы нямецкiя патрулi з кампутарнай гульнi "Commandos".
У горадзе шмат мунiцыпальных лозунгаў, "ганаровых дошак", дзе ўказаны розныя перадавiкi.
Шмат псеўда-сацыялiстычнай плакатнай iндактрынацыi.
Аптэка "Савецкая", год дом 37-ы.
Кiнатэатр.
Увесь цэнтр горада забудаваны, у асноўным, невялiкiмi домiкамi.
Ровар.
"Стой! Дарогi няма!"
У Рэчыцы мне спадабалiся толькi гарадскiя скульптуры на беразе ракi ў выглядзе робатаў.
Мабыць, таму, што яны былi самымi жывымi - "Бачыш, Электрон Пятровiч, птушка паляцела".
Но тое робаты, iм добра, яны жалезныя. А самалецiк i дэльфiн - абодва рвалiся з гораду.