Моўная хвілінка і вядро атруты

Feb 07, 2016 23:39


На форуме задалі пытанне: як далучыць дзяцей да беларускай мовы, каб у школу на ўрокі беларускай мовы і літаратуры яны прыйшлі збольшага падрыхтаванымі, а не пачыналі з нуля.

Пра парады, абмеркаванне ў станоўчым ключы пісаць не буду - аўдыторыя тут мэтавая, і так усё ведае.
А вось падборачку супрацьлеглых каментаў зраблю. У кожнага тут свой свет.
Read more... )

Блядзтва, Кніга скаргаў, Людзі, Чужая душа - пацёмкі

Leave a comment

Comments 41

markiz_de_kiss February 7 2016, 21:02:05 UTC
Не хочацца адукаваным людзям, каб іх запісвалі ў апазіцыю :-)
У гэтай краіны няма будучыні.

Reply

ofeliya666 February 7 2016, 21:13:42 UTC
Мабыць нейкая будучыня такі ёсць, але не тая, якой бы нам хацелася :)

Reply

markiz_de_kiss February 7 2016, 21:25:49 UTC
Губернія ў складзе расіі - вось і ўся будучыня.

Reply

magik_midnight February 7 2016, 21:28:45 UTC
Можна больш аптымістычней выказвацца ? :)

Reply


ofeliya666 February 7 2016, 21:21:37 UTC
Я з такімі людзьмі сутыкалася асабіста, цяжка гэта і непрыемна, такая агрэсія ў размовах на пустым месцы. І даўно ўжо ў мяне адчуванне, што вось ёсць нейкае месца нараджэння ў мяне, а Радзімы як бы і няма. Ну так, усё з дзяцінства вядомае і зразумелае, але адчуваеш сябе чужынцам, і цябе так і ўспрымаюць.

Reply

magik_midnight February 7 2016, 21:40:39 UTC
Так, ваяўнічая агрэсія не дадае аптымізму. Але я вырашыла спісваць усё на той факт, што людзі звычайна ўспрымаюць свет са свайго пагорку.
У мяне беларускамоўнае і рускамоўнае не агрэсіўнае акружэнне. То мне падаецца, што вакол збольшага ўсе такія. А ў гэтых людзей, хутчэй за ўсё, побач іх аднадумцы. Адпаведна, яны перакананыя ў слушнасці сваёй пазіцыі.

Reply

ofeliya666 February 7 2016, 21:46:07 UTC
Так і ёсць. Маё акружэнне таксама заўжды было такіх жа думак як і я, хоць шмат хто і расейскамоўны, большасць па праўдзе.
Але ў сваім коле сядзець не будзеш, нерэальна. Сутыкаешься. І мне здаецца, што такіх большасць. Ці мо гэта таму што я песіміст))))
Я проста апошнім часам стала задумвацца над тым, што насамрэч калі ты не хочаш ісці за большасцю і грабеш ад гэтага праблемы, то вінаваты ў гэтым толькі ты сам.

Reply

magik_midnight February 7 2016, 21:54:48 UTC
У дупу большасць! Рускамоўная большасць з падпітымі тварамі і дзь-ць-г-рэ у рускай мове выклікае грэблівасць. Калі яшчэ і агрэсіўная, то злосць.
Мне падабаецца мая рафінаваная беларускамоўная меншасць. Тут мне ёсць кім натхняцца :)

Reply


lionellia February 7 2016, 21:53:31 UTC
Шчыра кажучы, не дачытала да канца нават, бо цяжка i прыкра...

сёння акурат чытала Петрыку казкi на беларускай мове (падпольна)))) i думала: а цi шмат мамау на Беларусi чытаюць малым дзеткам такое? А цi шмат мамау увогуле здольныя прачытаць правiльна i зразумець усе словы?

Reply

magik_midnight February 7 2016, 21:57:44 UTC
Ды нармальна такіх мамаў. За МКАДам яшчэ больш, толькі не прызнаюцца, бо нямодна.
ЗЫ. Не расстрайвайся, адэкватных там было ў разы больш. Гэта канцэнтрат усяго толькі ад некалькіх чалавек. Але якая сіла перакання ў слушнасці сваёй пазіцыі!

Reply


branislavawna February 7 2016, 23:16:58 UTC
Я ўсё-такі часьцей сустракаю станоўчае стаўленьне да беларускай мовы. Ну ці хаця б абыякавае.

А такія ваяўнічыя "духоўна багатыя" людзі першыя пабягуць беларусамі запісвацца, калі спатрэбіцца. Не зважай на іх.

Reply

magik_midnight February 7 2016, 23:26:54 UTC
От, прыйшла і без мітусні развяла ўсіх па сваіх кутах - заняткі боксам ідуць на карысць :)

Reply

branislavawna February 7 2016, 23:32:29 UTC
:)) Я ўвогуле з узростам усё больш спакойна да людзей стаўлюся. Кожны ж мае права быць дурнем, праўда?

Reply

magik_midnight February 7 2016, 23:34:32 UTC
:)
Так, мы ўсе - свабодныя людзі.

Reply


volka_z_bolkava February 8 2016, 05:38:15 UTC
У нас неяк пасля бацькоўскага сходу паўстала пытанне навучання мовам. Не памятаю, з чаго пачалося, мабыць, з абмеркавання гуртка па англійскай. Але адна маці пачала казаць нешта накшталт "пусть бы лучше вместо белорусского этого дополнітельные часы англійского былі"... Ну і астатнія пачалі падключацца. Прыкра, што супраць такога стаўлення ўслых выказаліся толькі трое з бацькоў... Трое-чацвёра яе падтрымалі, астатнія змаўчалі і невядома што сабе падумалі. Але. Самым прыкрым для мяне было тое, што яе падтрымала наша настаўніца..(

Reply


Leave a comment

Up