Чуму на вашыя галовы

Oct 15, 2013 21:32

-- Мытня. Это не мойка машин, а таможня ( Read more... )

Негатыў, Людзі

Leave a comment

Comments 9

markiz_de_kiss October 15 2013, 18:55:06 UTC

... )

Reply

magik_midnight October 15 2013, 18:56:40 UTC
Менавіта :)

Reply


Сабакі Баскэрвіляў vitaly68 October 15 2013, 19:01:48 UTC
Гэта жудасны голас ягоных выбаршчыкаў.

Reply

Re: Сабакі Баскэрвіляў magik_midnight October 15 2013, 19:30:45 UTC
Малады голас.

Reply


marsianka_selma October 15 2013, 20:22:00 UTC
Падзякуй яму, што хоць папяльнiчку паставiў.

Reply

magik_midnight October 15 2013, 21:14:02 UTC
Тут новы дом. Адпаведна чысты пад'езд з кветкамі на падваконнях, цэлымі вокнамі, шыбы на паверсе сваім мыла, каб прыгожа і акуратна было. Усё думала калі ж завядзецца гад -- ня доўга давялося чакаць.

Reply

marsianka_selma October 16 2013, 04:23:37 UTC
Але. Канечне, завядзецца. Можна нацкаваць на яго якую Бабку - iдэйную жанчыну год 50-60. Калi ён адзiн. У мяне па˜ўпад'езда такiх, яшчэ й ад перагару не прадыхнуць.

Reply


lionellia October 15 2013, 20:25:35 UTC
мой мучачас неяк расказваў, якая албанская мова прыгожая і мілагучная. хаця як па мне дык "ахалэмахалэ")) грубаватая. падобна нечым на турэцкую на слых. вось грэчаская, згодна, мілагучная. але я не пра тое. і расказвае так, што паспрабуй толькі паспрачацца! па-албанску, напрыклад, "не" будзе "йо")) і калі падвойнае адмаўленне, то "йо-йо". сапраўды смешна, рэпчага такая))) але я мяркую, што калі паржаць з гэтага слова перад ім, то можна адразу яшчэ і сказаць, што ў яго маці вушы непрыгожыя. ну каб ужо адным махам люлей атрымаць)))
я шчыра зайздрошчу падобнаму моўнаму патрыятызму, бо ад нашых толькі і чуеш пра "смешныя словы" і гэтак далей... як увогуле можна так казаць пра родную мову.. вось я магу пасмяяцца з замежнай, бо шмат словаў сугучна з нашымі і ад таго смешна. эх, ну што казаць.

і з паліўцамі ў пад'ездзе тая ж бяда((( праўда, у нас яшчэ і бухаюць...

Reply

magik_midnight October 15 2013, 21:22:18 UTC
Ну, паржаць са смешнага ў мове не грэх, а вось так грэбліва публічна выказвацца як мінімум дзіўна мне. Да таго ж людзі публічна і без сораму дэкларуюць, што не ведаюць. Неадукаванасць цяпер -- не загана.

Пакуль я жыла ў старых шматпавярховіках, то неяк роўна, як да непазбежнасці, ставілася да дыму, пляшак у пад'ездзе, сцулёў у ліфце. А потым пажыла ў чатырохпавярховіку, дзе запраўлялі бабулі-старажылы, ніхто там і цыгарэту не меў шанцу выпаліць, цяпер вось новы дом. Да добрага хутка прывыкаеш.

Reply


Leave a comment

Up