Першы прайшоў :)

Jul 14, 2013 23:41

Год таму давялося перажыць працэдуру, што палохала, бянтэжыла і г. д. па спісе: наведаць ЗАГС у якасці непасрэднага кліента гэтай установы. І што я вам скажу: шлюб не страшны ні разу. Адзінае, што сапраўды вымагае працы, гэта -- навык варыць боршч уменне ствараць атмасферу свята на роўным месцы. Хаця, можна ўвесці боршч у ранг свята, то атрымаецца ( Read more... )

Ён і яна, Чужая душа - пацёмкі

Leave a comment

Comments 14

markiz_de_kiss July 14 2013, 20:41:26 UTC
У бакалах, трэба разумець, кроў мужа? :)

Reply

magik_midnight July 14 2013, 20:45:32 UTC
:)
Жоўць імкнуся спайваць толькі яму.

Reply

markiz_de_kiss July 14 2013, 20:52:57 UTC
Жоўцю трэба пырскацца, а вы нямэтава выкарыстоўваеце. :)

Reply

magik_midnight July 14 2013, 20:54:52 UTC
Не вучыце мяне жыць, лепш дапамажыце грашыма! :)

Reply


liohkaja July 15 2013, 07:30:01 UTC
як жа хутка чужыя дзеці растуць!))
ВІНШУЮ!

Reply

magik_midnight July 15 2013, 09:24:50 UTC
Свае таксама хутка :)
Дзякуй!

Reply


measles July 15 2013, 07:46:23 UTC
Віншую. Ну і гэта, правільна, супакайвай іх, супакайвай. Потым даведаюцца як гэта нестрашна…;)

Reply

magik_midnight July 15 2013, 09:28:07 UTC
Дзякуй.
Так-так, заманіць у пастку -- 90 % поспеху справы ;)

Reply


branislavawna July 15 2013, 08:43:59 UTC
Віншую! Зычу, каб і надалей было нястрашна :)

Reply

magik_midnight July 15 2013, 09:30:04 UTC
Дзякуй! Варта старацца, каб яшчэ і весела было :)

Reply

branislavawna July 15 2013, 09:40:12 UTC
У інтэрнэце шмат рэцэптаў баршча :)
Думаю, было б жаданьне весяліцца, а ўжо спосаб прыдумаць лягчэй.

Reply

measles July 15 2013, 11:42:17 UTC
Бошч з канабісам. Цяпер яшчэ і весела!

Reply


marsianka_selma July 17 2013, 19:31:45 UTC
Мне не зразумела, што там можа быць страшна, але ў мяне i вясельле было на 5 чалавек.
Вiншую! :)

Reply

magik_midnight July 17 2013, 20:17:41 UTC
У мяне таксама не вялікае было, але, халера, надта страшная працэдура. Нават шампанскім ад хвалявання падавілася.
Дзякуй :)

Reply


Leave a comment

Up