Каноны

Nov 17, 2012 19:12


Надумалася зварыць боршчыку як Ліда завяшчала, і дзёрнуў за руку чорт замест мяса ўкінуць у боршч каўбасу. Як разліўся водар пах тухляціны па доме, мама дарагая! Страшна падумаць, з чаго была тая каўбаса.

Мараль: не парушайце канонаў :)

Давялося есці сырнікі са смятанай


Read more... )

Проста так

Leave a comment

Comments 25

uladzimer November 17 2012, 16:28:26 UTC
У боршч каўбасу???? Кожны дзень нясе расчараваньні ў людзях...((

Reply

magik_midnight November 17 2012, 16:30:24 UTC
Я была сурова пакараная за такую безалабернасць. Недавараны боршч адправіўся ў каналізацыю :(

Reply

uladzimer November 17 2012, 16:37:47 UTC
Маю ў сваёй калекцыі два шыкоўных аповяды, як нашых суайчыньнікаў папрасілі згатаваць боршч за мяжой (у Нямеччыне і Францыі). О! Гэта быў праўдзівы рытуал з усімі вынікаючымі! Дык нам навошта псаваць карцінку?)))

Reply


kiedy November 17 2012, 16:35:25 UTC
хм, и у мяне гуки перфаратара)) а на вячэру были дранички са смятанкай. Гатаваць Сырники неяк няёмка цяпер))

Reply

allegra_1971 November 17 2012, 16:36:08 UTC
kiedy November 17 2012, 16:43:03 UTC
варыянт! Галоунае, не расказваць Сырнику, што такое канибализм)

Reply

magik_midnight November 17 2012, 16:44:22 UTC
Не давайце яму ні сырнікаў, ні тварожнікаў на дэгустацыю :)

Reply


veragodna November 17 2012, 19:25:36 UTC
Я часам у суп каўбасу дадаю, ёсць такі рэцэпт. Звычайна нармальна атрымліваецца :).

Reply

magik_midnight November 17 2012, 19:32:39 UTC
Я веру :)
Суп -- не такая кананічная страва як боршч (хаця, як па мне, то згатаваць смачны суп не меншае мастацтва), відаць, таму і атрымала пакарнне ў выглядзе тухлага паху.
Затое на некаторы час стану адэптам чыстага мяса, а не сурагатаў :)

Reply


liohkaja November 17 2012, 19:53:48 UTC
а я якраз сёння замовіла сабе боршч!)) Шыкоўнейшы быў супец (кажу як сапраўдны аматар)

Reply

magik_midnight November 17 2012, 20:15:37 UTC
А дзе наліваюць падаюць смачны боршч? :)

Reply

pieczanko November 17 2012, 20:22:10 UTC
у Львове))

Reply

magik_midnight November 17 2012, 21:30:23 UTC
А ў Кіеве нядаўна быў абы-што боршч -- прэсны нейкі. Западэнцы ўсё ж кручэ :)

Reply


markiz_de_kiss November 17 2012, 21:06:08 UTC
А які сыр у вашым сырніку? :)

Reply

magik_midnight November 17 2012, 21:25:05 UTC
ПармЭзан і дор блю вядома ж :)

Reply

markiz_de_kiss November 17 2012, 21:34:54 UTC
Красіва жыць не запрэціш :) Адно толькі ў такой камбінацыі інгрэдыентаў засмучае - адсутнасць "паху тухляціны па доме".

Reply


Leave a comment

Up