БХД змагаецца з грахамі знутры

Mar 30, 2010 16:07

Сябра аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Аляксандр Кабяк быў звольнены з працы. За тыдзень да выбараў актывіст уладкаваўся на працу ахоўнікам у казіно. У дзень, калі ён падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай группы, яму патэлефанавалі з працы і сказалі, што больш ня маюць патрэбы ў ягоных паслугах.

Read more... )

Пазытыў, arbeit macht frei, Палітыкі

Leave a comment

Comments 5

pieczanko March 30 2010, 15:05:32 UTC
насамрэч амаль нічога смешнага. пачытай Стывена Кінга "Самае неабходнае". там ёсць момант пра вайну каталікоў і пратэстантаў у невялічкім амерыканскім гарадку. прычынай былі такі азартныя гульні.

Reply


siarhiejsalas March 30 2010, 15:57:17 UTC
Навіны зь лягеру БХД часам дастаўляюць сваёй контравэрсыйнасьцю і гэтакім сваім заліхвацка-маладафронтаўскім стылем :)

Reply

magik_midnight March 30 2010, 16:00:13 UTC
А прэс-служба БХД жахлівы спамер -- столькі рассылак нават на тэму віягры не атрымліваю )))

Reply

siarhiejsalas March 30 2010, 16:11:52 UTC
А мне пашэнціла. Я не падпісаны на рассылку :) Але ўяўляю як яны падпісантаў закачагарваюць сваімі навінамі )))

Reply

magik_midnight March 30 2010, 16:17:59 UTC
Адчуваецца рука арганізатара курсаў "дыджэяў адраджэння". Насамрэч, інфармацыйная кампанія БХД някепская. Хоць пра зайчыху напішуць, але пра сябе забыцца не дадуць.

Reply


Leave a comment

Up