Прыгожая спасылка

Apr 21, 2015 15:22

Я люблю гэтую спасылку )
Міхал Бараноўскі.
Чамусьці нагадвае ён мне пад "Страляй мне ў спіну" маладога-маладога Шаўчука.

image Click to view

беларуская мова, стихи, известные люди, музыка

Leave a comment

Comments 16

volka_z_bolkava April 21 2015, 14:56:52 UTC
А я-та думаю, чаго гэта я яго так люблю :)
А аказваецца, што ўсё проста.
Бо "нагадвае Шаўчука" - гэта можна лічыць дыягназам..)

*праяўляе салідарнасць з некаторымі радкамі мінулага допісу, пацягваючы піва і спрабуючы пры гэтым пісаць нешта разумнае*

Reply

maggalia April 21 2015, 15:06:58 UTC
А я-та думала, у мяне з "нагадвае Шаўчука" хвіліннае памутненне )
Як я рада салідарнасці! )

*між іншым, ролік "усплыў", калі я хадзіла па магічных хмарках )

Reply


volka_z_bolkava April 21 2015, 15:12:57 UTC
калі пасля бутэлькі піва
пайсці па хмарках пагуляць
то міхал будзе быццам юры
спяваць

Reply

даквакалася каза і загнала мага ў падзамок ) maggalia April 21 2015, 15:31:04 UTC
калі пасля бутэлькі піва
слязу пад міхала пусціць
гітара зноў ад хмаркавершаў
звініць

:)

Reply

каза расквайваеццо ) volka_z_bolkava April 21 2015, 15:36:57 UTC
каза не будзе болей квакаць
сцірай нахабныя радкі
не трэба міхала хаваць пад
замкі

Reply

жабкі паляць усіх! ) maggalia April 21 2015, 16:34:09 UTC
нічога я сціраць не буду
спаліла жабка і сябе ж
а міхал мусіць быць адкрытым
канеш

Reply


dzienn April 21 2015, 18:32:54 UTC
Ён нярэдка Шаўчука нагадвае.
і чамусьці ня думаецца пра плагіяты з падражальніцтвамі. Натуральна ўсё.

Reply

maggalia April 21 2015, 18:39:21 UTC
Ня думаецца таму, што іх няма.
Я пра чыста знешняе, пра рысы, пра нейкія асаблівасці мімікі, калі Шаўчук быў малады і перажываў тое, што перажываў.

Reply

dzienn April 21 2015, 18:43:22 UTC
Думаецца ён сам ня будзе адмаўляць што "творчасьць Шаўчука натхняла". Таму месцамі й чуецца. Але на тое і "уплыў", плюс радство ўнутранае. гэта ж зусім не падробка.

Reply

maggalia April 21 2015, 18:45:46 UTC
Гэта ж зусім іншае.
І так, асабіста мне чуецца іншае, а вось бачыцца... )

Reply


lianochak April 21 2015, 19:11:32 UTC
Клааасна, захацелася на канцэрт :)

Reply

maggalia April 21 2015, 19:17:35 UTC
Ага, і мне )

Reply


dzienn April 24 2015, 20:26:56 UTC
хто тут хацеў М.Б.
Яго ёсьць у нас (новага)

Reply

maggalia April 24 2015, 20:35:38 UTC
От ужо пахвальбішка!
Ай ноў, мне навіны лезуць недуром, як іх толькі адключыць!

Reply


Leave a comment

Up