Цытата і адзінота

Sep 28, 2013 18:24

Днямі вычытала ў "Беларусах у Вялікабрытаніі" Наталлі Гардзіенка:
"
Свае першыя ўражаньні на брытанскай зямлі ён [рэвалюцыянэр-народнік Мікалай Судзілоўскі-Русель] сфармуляваў так: "З усіх вялікіх гарадоў сьвету больш за ўсё адзінокім адчуваеш сябе ў Лёндане" (1874)
"Дагэтуль Лондан - горад, у які вельмі хачу паехаць, але зараз яшчэ адна з прычын ( Read more... )

книги, цитаты, дневное, городское, мысли, планы

Leave a comment

Comments 3

hardzin September 28 2013, 17:29:33 UTC
Вельмі люблю ездзіць у Лондан, як раз каб пабыць адной, самой па сабе. Праўда для мяне гэта яшчэ звычайна і час, калі я магу колькі хачу сядзець у бібліятэцы з кнігамі і архіўнымі паперамі: прыходзіць зранку і сыходзіць пасля паўночы... А яшчэ размаўляць з айцом Аляксандрам, адным з найцікавейшых людзей, з якімі я сустракалася ў сваім жыцці. Калі ж выбіраюся ў горад, у цэнтр, хаджу па вуліцах, дыхаю паветрам свабоды і наталяюся ёю. Напэўна, ні ў адным іншым горадзе я не адчувала такога задавальнення ад быцця ў адзіноце. Сапраўды, надзвычайнае пачуццё.

Reply

maggalia September 28 2013, 18:39:56 UTC
Тое, што Вы апісваеце - ідэальная адзінота, часовая, бібліятэчная! Проста не магу ўявіць, што такое магчыма :) Няхай у Вас будзе яшчэ вельмі-вельмі шмат прадуктыўных і цікавых лонданскіх вандровак!

Reply

hardzin September 28 2013, 18:42:45 UTC
Дзякуй! І ў Вас няхай будзе магчымасць зведаць усе адметнасці адведвання Лондану :)

Reply


Leave a comment

Up