Я чытач, скажу вам шчыра...

Sep 24, 2013 22:25

Сумбурнае, але фром май харт.
Выйшла інтэрвію з маёй любімай Наталкай z_hary.
Яна мяне заўжды натхняе, а тут хацелася пакінуць некаторыя думкі, якія адразу ўсплылі пасля такога ўрыўку:

Г.С. - Як на ваш погляд, чаму беларуская літаратура ніяк не знойдзе свайго чытача?
Н. Х. - Па-мойму, адсутнасць чытача ў беларускай літаратуры - гэта адзін з тых ( Read more... )

беларуская мова, книги, известные люди, хорошее, мысли, ссылки, друзья

Leave a comment

Comments 11

z_hary September 25 2013, 18:06:57 UTC
Мілая Галка :) беларуская літаратура цябе пачула - і ўздыхнула з палёгкай :) А пра фідбэк - так, ён ёй вельмі патрэбны. Вельмі-вельмі.

Reply

maggalia September 25 2013, 18:10:40 UTC
Наталка, значыць, я не ўмею даваць гэты фідбэк :(((
Ну хоць тут распачынай новы цэтлік!

Reply


prostoanechka September 25 2013, 18:54:55 UTC
дарэчы, патрэбныя нейкія курсы па фідбэку для беларускіх чытачоў! Таму што наклады па трыста асобнікаў і поўныя паліцы белліту ў крамах - гэта, значыцца, толькі таму, што у беларускай літаратуры такія сарамлівыя чытачы! Дзяўчаты:) Я гатовая распрацаваць і весці пляцоўку фідбэку на Вельвеце:) Толькі - як? Давайце возьмем - ды зробім:)))

Reply

maggalia September 25 2013, 19:13:50 UTC
Я набываю літаратуру і чытаю яе (зараз - па магчымасці, пісала тут пад замком, чаму), але не ведаю, як сказаць пра гэта аўтару! Акрамя тых фарматаў, безумоўна, якія прапануюць сацыяльныя сеткі - лайкі, каменты - але не заўжды і да гэтага рука цягнецца.
Пляцоўка фідбэку з новымі ідэямі - было б шыкоўна! :)

Reply

prostoanechka September 25 2013, 19:18:27 UTC
трэба падумаць:))) якія зрабіць віртуальныя скарбонкі, куды водгукі складваць... ці нейкія дыскусіі... Карацей, будзем нешта варажыць над тэмай:)

Reply

maggalia September 25 2013, 19:25:39 UTC
Ура!
Можа, і ад мяне фідбэк нарэшце пойдзе! :)

Reply


vital_rudak September 28 2013, 09:16:39 UTC
Я таксама ёсць!
Пані, а цо ест "фідбэк"? :)

Reply

maggalia September 28 2013, 09:25:19 UTC
Дык Вы, шаноўненькі, я б сказала, наперадзе стройных калон беларускіх чытачоў, ды яшчэ з возікам гэтага самага фідбэку!
Прыгожае слова для зваротнай сувязі, водгуку, свайго голасу на стымул :) як бы "зваротнае сілкаванне" літаральна. Ты бярэш у літаратуры, і ёй патрэбна таксама штосьці даць - сігнал, маўляў, я тут.

Reply

vital_rudak September 28 2013, 10:21:22 UTC
Так я і думаў, але ж спытаць трэба :) Нада, дарэчы, фідбэкнуць днямі, а то начытаў усякага, нада ж і пахваліць койкого :)

Reply

maggalia September 28 2013, 12:21:29 UTC
Вось я і кажу: красаўчык-малайчыначка! :)

Reply


Leave a comment

Up