Пра сёняшнія дамовы

Nov 25, 2011 19:16

Чытаю сёняшнія навіны і ўзгадваў размову з Дэвідам Крэймерам (каторы начальнік Freedom House) два месяцы таму. Крэймер ніяк не мог згадзіцца з думкай аб тым, што калі Захад ізалюе Беларусь, дык той вымушаны будзе зноў падацца да Масквы, прадаць рускім заводы і пагадзіцца на іхныя ўмовы інтэграцыі. Гэта блеф! - казаў Дэвід, - Лукашэнка ніколі не ( Read more... )

газ, палітыка, Беларусь-Расiя

Leave a comment

Comments 32

wadzik November 25 2011, 16:48:06 UTC
калі ва ўнівер прыяжджалі паслы ЕЗ, ігнаруючы інаўгурацыю, я ім задаваў пытаньне:ці не атрымаецца з гэтага чарговай ізаляцыі, якая штурхне Беларусь на усход.Усе абураліся,дзьмуліся і казалі у адну дудку business as usual is not possible any more. А як павінны былі б, на ваш погляд, дзейнічаць краіны ЕЗ у гэты перыяд?

Reply

lipski November 25 2011, 17:18:04 UTC
"А як павінны былі б, на ваш погляд, дзейнічаць краіны ЕЗ у гэты перыяд?"

Спакойна і без істэрык. З Аліевым жа яны сябруюць, і з Саргсянам. Тое што творыцца ў Беларусі - гэта, з большага, праблема саміх беларусаў. Таму беларусам вырашаць, што рабіць з уладай, а не заходнікам. Тым больш, што гэтыя заходнікі нічога рэальна з рэжымам зрабіць не могуць і не змогуць. А еўрапейцы, калі б хацелі сапраўды зрабіць нешта добрае беларускаму грамадству, то адмянілі б шэнгенскія візы, павялічылі колькасць праграм абменаў, і ўвогуле праграм супрацоўніцтва з Беларуссю на розных узроўнях - гэта добры інструмент сацыялізацыі. А ізаляцыя яшчэ нідзе да дэмакратыі не прыводзіла.

Reply

ex_krywal November 25 2011, 18:44:18 UTC
згодны

Reply

wadzik November 25 2011, 18:55:44 UTC
А можа, усё залежыць суб'ектыўна ад кіраўніцтва краіны? хоча дыктатар Аліеў сябраваць з ЕЗ - ён гэта атрымлівае, фармальна дэкларуючы добрыя намеры (нафта канешне чыньнік,але). А славянін Саша на дух жа іх не пераносіць

ці тут проста банальныя кошт-выдаткі ў кароткай перспектыве усё рашаюць..

Reply


wangden November 25 2011, 17:16:21 UTC
Азіёпа паглынае Беларусь.
Але - ці гэная "ізаляцыя Беларусі" была памылкай Захаду? Ці Захад меў іншае выйсце, ды ўвогуле, што ён меў рабіць?
Мне здаецца, гэта сітуацыя без добрага выхаду.
Змусіць Луку да мінімальных дэмакратычных рэформаў бадай немагчыма - еўрапейскія дыпламаты вельмі стараліся, і ніц.
Эканамічная падтрымка Лукі з боку Захаду без такіх рэформаў азначала б, што можна быць дыктатарам, ламаць правы чалавека, не рабіць, a propos, таксама і рынкавых рэформаў, і пры гэтым мець падтрымку вольнага свету. Гэта была б безнадзейная сітуацыя, прынамсі для беларускіх дэмакратаў.
А брак такой падтрымкі азначае поўнае уцягванне Беларусі ў Азіёпу, бо Азіёпе насраць, як там у нас з правамі асобы. Нават не насраць - яны ж зацікаўлены, каб у нас адбывалася нешта такое, што цалкам адаб'е ў Еўропы і Штатаў ахвоту дапамагаць беларускай дзяржаве.
Як кажуць расіяне, куда ни кинь - всё клин.

Reply

lipski November 25 2011, 17:20:18 UTC
"Эканамічная падтрымка Лукі з боку Захаду без такіх рэформаў азначала б, што можна быць дыктатарам, ламаць правы чалавека, не рабіць, a propos, таксама і рынкавых рэформаў, і пры гэтым мець падтрымку вольнага свету."

Менавіта так сябе паводзіць ЕС у дачыненні да Расеі, Азербайджана, Арменіі і многа яшчэ каго. Чаму Беларусь выключэньне?

Reply

wangden November 25 2011, 17:30:15 UTC
А ці гэта добра, што ён сябе з німі так паводзіць? Гэта першае. І другое: калі б ён так сябе паводзіў з Беларуссю, ці гэта б у якісь спосаб спрыяла дэмакратызацыі, змене рэжыму, якімкольвек зменам на лепшае (ну, за выключэннем лепшага ўзроўня жыцця электарату)?

Reply

lipski November 25 2011, 18:50:49 UTC
Добра для каго? У міжнароднай палітыцы няма катэгорыяў добра-дрэнна, там аперуюць катэгорыямі эфектыўна-неэфектыўна. Добра мусіць быць толькі народу, ад імя якога выступаюць палітыкі на міжнародным узроўні.

Другое пытанне - вельмі добрае і правільнае. Адназначнага адказу на яго няма. Але відавочна, што 1) ЕС нічога з рэжымам зрабіць не можа - не хапае інструментаў, 2) ён можа ўплываць толькі на грамадства праз даўгатэрміновыя стратэгіі, 3) дэмакратычны прэзідэнт у Беларусі дакладна будзе, калі грамадства будзе ўсведамляць патрэбу ў дэмакратыі. Іншымі словамі, праблемы ў Беларусі не ад Лукашэнкі, а Лукашэнка - ад праблемаў у грамадстве, 4) таму ў перспектыве - лепш працаваць з грамадствам і з НДА, чым безвынікова спрабаваць уплаваць на Лукашэнку і ягоны ўрад.

Reply


(The comment has been removed)

lipski November 25 2011, 17:36:52 UTC
Ізаляцыя і ціск - гэта розныя рэчы. Ізаляцыя была, санкцыяў нармальных не было.

Reply


iten November 25 2011, 17:37:26 UTC
Ничего так не хочется узнать, как ответы на вопросы, которые в комментариях есть. Правда. Все кажется почти нерешаемым. Но я хотя бы сейчас понял вашу логику того, почему Европа на режим должна закрыть глаза, типа это эволюционно может повлиять. Кто его знает. Но в итоге получается, что вообще ничего никто не делает, а здесь, как вы совершенно правильно написали, за два месяца -крайнее ужесточение.

Reply

lipski November 25 2011, 18:54:56 UTC
Когда ЕС говорит с Лукашенко, по крайней мере, никого на улицах не бьют и в тюрьмах не мордуют. Ну и изоляция себя совершенно не оправдывает. Тем более, что изоляцию нормальную устроить невозможно. При наличии России.

Я тут опять процитирую Позняка близко к тексту - когда диктатура сильна нечего биться головой в стенку и лишний раз подставляться, нужно гартаваць силы, информировать население, выращивать лидеров, учиться, книжки писать... Когда-нибудь это понадобится.

Reply


tatsianaelavaya November 25 2011, 17:54:08 UTC
Захаду напачатку трэба вызначыцца з адзінай стратэгіяй па Беларусі. якой няма ўжо колькі год (хутка ўжо можна будзе гаварыць аб дзесяцігоддзях). а потым усё астатняе. у любым разе, пакуль Расея будзе заставацца моцнай, у нас нічога путнага не будзе. "разбурыць Маскву" немагчыма. гэта трэба прыняць за нулявую кропку ад ліку і, адпаведна, адсюль выбудоўваць стратэгічную лінію барацьбы. перспектывы не радуюць.

Reply

lipski November 25 2011, 18:44:35 UTC
Захаду спачатку трэба вызначыцца з мэтамі. Ад мэты будуць залежыць інструменты яе дасягнення.

Reply


Leave a comment

Up