Leave a comment

Comments 12

katechizis February 13 2011, 20:33:10 UTC
як можна адначасова лямантаваць пра індывідуальную свабоду і адмаўляць чалавеку ў ягоным самым неад'емным праве - праве на сьмерць?

Паколькі сам канцэпт правоў чалавека пакліканы гарантаваць чалавеку годнае жыцьцё і шанец на шчасьце, то "права на смерць" у вышэй згаданым кантэксьце выглядае a little bit psychedelic.
Як казаў Ян Павал II: "Чалавечаё жыцьцё ня ёсьць справай чыягосьці выбару".

"Права на смерць" супярэчыць ня толькі "інстынкту самазахаваньня", але ўвогуле эвалюцыі і законам прыроды. Няма ніводнай жывой істоты, апроч humans, якая бы сама сябе забівала.

Reply

lipski February 13 2011, 20:57:03 UTC
Ян Павал тут для мяне не аўтарытэт. Я ў бога ня веру.

Я навогул нават не пра канцэпцыю правоў чалавека як юрыдычны феномен, а пра свабоду чалавечаскую. Сьмерць - гэта такі ж выбар, які выбар прэзідэнта, па вялікім рахунку. Індывідуальны выбар кожнага чалавека. Таму забарона суіцыдаў і эўтаназіі - гэта парушэнне свабоды чалавека, як я мысьлю.

Ня ведаю, навошта вы прыводзіце біялагізатарскія аргументы, у чалавека ёсць свядомасць, і гэтым ён адрозніваецца ад жувёлаў. Там больш, што ёсць шмат прыкладаў, калі жывёлы сканчаюць жыццё самагубствам. Спытайце ў біёлагаў.

Reply

krasannna February 13 2011, 23:06:17 UTC
о так, пра самагубства жывёлаў таксама слыхала, хаця я не біёлаг.

Reply

nektotigra February 14 2011, 05:53:39 UTC
Няма ніводнай жывой істоты, апроч humans, якая бы сама сябе забівала.

киты одобряют этот пост.

Reply


krasannna February 13 2011, 23:05:19 UTC
немцы пачалі актыўна абмярковаць павышэнне адказнасці за захаванне зброі дома (і часткова пра забарону) пасля шэрагу выпадкаў масавых забойстваў і наспупных самазабойстваў, збольшага ўчыненых падлеткамі да свайго школьнага асяроддзя. карысталі зброяй бацькоў, што захоўвалі яе дома. магу ўявіць, што гэты аргумент праз медыі таксама трапіў у аргументацыі швейцарскага рэферэндуму. у гэтым выпадку ідзе ўжо гаворка не пра права на ўласны выбар і індывідуальную свабоду, а свабоду на жыццё масы людзей. бо атрымоўваецца, што права аднаго чалавека, пазбаўляе правы іншых, напрыклад на жыццё. а з іншага боку, забарона пазбаўляе іншага права, напрыклад абараніць сваё жыццё, калі што здарцыцца.

Reply

lipski February 15 2011, 11:05:44 UTC
У рэчышчы гэткай логікі трэба забараніць таксама нажы, сякеры і бейсбольныя біты

Reply


kurt_bielarus February 14 2011, 07:47:28 UTC
"Права на смерць" няма ў хрысьціянскай культуры.

А ў чыста сэкулярнай... якіх толькі "правоў" няма...

Reply

lipski February 14 2011, 23:17:58 UTC
Я не пра хрысціянскую культуру. Я свабоду ўвогуле

Reply

kurt_bielarus February 15 2011, 07:08:39 UTC
Разуменьне свабоды залежыць ад культуры.

Reply

lipski February 15 2011, 11:08:01 UTC
Натуральна, культура ўносіць свае карэктывы, але свабода - гэта свабода. Культура яе заўжды абмяжоўвае.

Reply


kyta_kyta February 14 2011, 10:26:14 UTC
без права на смерць жыць было бы зусім невыносна

Reply

lipski February 14 2011, 23:17:11 UTC
вось і я пра тое

Reply


Leave a comment

Up