Цікавы тэкст. Але ня думаю, што будзе сапраўдная ізаляцыя Расеі. Гэта ні Эўропе, ні Амэрыцы асабліва нявыгадна. Пару дзён таму глядзеў праграму Фарыда Закарыя на CNN, дзе амэрыканскія аналітыкі казалі пра сур'ёзныя наступствы ізаляцыі Расеі і выказваліся супраць такой палітыкі.
Эканамічная ўзаемасувязь Эўропы і Расеі ня толькі прымусіць першую быць больш лагоднай у дачыненьні да Расеі, але і астудзіць пыл апошняй да непрадказальных і нявыгадных у рэшце ёй дзеяньняў, якія будуць мець эканамічна-палітычныя наступствы для Расеі.
Напад на краіны Балтыі - гэта крок, які мне падаецца зусім фантастычным. А вось паступовае паслабленьне расейскай імпэрскай пыхі разам з эканамічнай дэградацыяй цалкам магчымае, калі Захад вынайдзе і запусьціць у масавы выраб альтэрнатыву нафце.
Сапраўднай ізаляцыі, такой як ізаляцыя Паўночнай Карэі, ці нават такой як у Беларусі, канечне ж не будзе. СССР таксама ж ня быў у поўнай ізаляцыі. Былі ўзаемныя візіты, перамовы, гандаль і г.д. Але Расею больш ня будуць успрымаць як саюзніка, як краіну, якая адмовілася ад савецкай імперскасці і стала на шлях дэмакратызацыі. Таму могуць пачацца праблемы з інвестыцыямі, удзелам у некаторых міжнародных структурах, ізаляцыя дыпламатычная, ўзаемны недавер і яшчэ большая кансалідацыя Заходняй цывілізацыі з пабудовай санітарнага кардону, які будзе пакліканы стрымліваць Расею.
Comments 3
Эканамічная ўзаемасувязь Эўропы і Расеі ня толькі прымусіць першую быць больш лагоднай у дачыненьні да Расеі, але і астудзіць пыл апошняй да непрадказальных і нявыгадных у рэшце ёй дзеяньняў, якія будуць мець эканамічна-палітычныя наступствы для Расеі.
Напад на краіны Балтыі - гэта крок, які мне падаецца зусім фантастычным. А вось паступовае паслабленьне расейскай імпэрскай пыхі разам з эканамічнай дэградацыяй цалкам магчымае, калі Захад вынайдзе і запусьціць у масавы выраб альтэрнатыву нафце.
Reply
Reply
(The comment has been removed)
Reply
Leave a comment