Leave a comment

Comments 3

yanka_spadar August 29 2008, 01:50:30 UTC
Небяспечна нам. Калі зараз Расея і Захад распачнуць халодную вайну, Лукашэнка нікуды не падзенецца, і яму прыйдзецца стаць назаўсёды зацятым хаўруснікам Расеі. А чакаць ад цяперашняга свету можна чаго заўгодна.
Я пра што:
Сёння піў з матуляй гарбату і пачалі абмяркоўваць, а што калі вайна? І не з кім-небудзь, а з Захадам? Я сказаў матуле: - Тады я буду дэзертырам, мама. Мама: - Не заставайся тут, сынок. Лепш пажыві. Навошта табе жыццё губляць?

Таму і паступіў на паліталогію, каб зразумець, як тут жыць, пры гэтым яшчэ штосьці змяняя.

Так і не магу зразумець палітолагі гэта толькі балбатуны, якіх ніхто не слухае, ці гэта людзі, парадамі якіх карыстаюцца лепшыя палітыкі свету?

Reply

deeplake August 29 2008, 06:16:01 UTC
Ёсць палітолагі, ёсць палітолухі, і ёсць паліталохі.
З палітыкамі - тая ж фігня.
Усё залежыць.

Reply

lipski August 29 2008, 10:35:46 UTC
Палітолагі займаюцца даследаваннямі палітыкі. А парады даюць дарадцы і кансультанты. Добра, калі дарадцы - гэта прафесійныя і добрыя палітолагі.

Reply


Leave a comment

Up