рознароварнае

Sep 15, 2013 16:25

Нешта я лянуюся ўвесь час напісаць колькі словаў пра тое, куда заносіць колы майго ровару, і мяне разам зь ім. У гэтыя выходныя нашы колы былі ў Ськідзелі-Гародні. Нават найпаганейшы прагноз надвор'я не напужаў самых упоратых і з лікам 3/5 (тры чалавекі на пяць квіткоў) з надыходам шабату мы рушылі у бок Ськідзелю.


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013



Пяць гадзін раніцы, пякельна ваняе сахарны завод, а раварысты зьбіраюсь свае ровары. У паветры вісіць драбненькі дожджык, нават на лужынах яго ня бачна. Але мы моцныя духам - і стартуем. Некалькі хвілінаў - і першы касьцёл, які ў цемры амаль незаўважны. Ледзь не праляцелі масток праз рэчку, што вядзе да касьцёлу.


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Самі раварысты у гэты час выглядалі прыкладна так:


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Далей быў найцяжэйшы для мяне пераезд па трасе пад дажджом. Галодны страўнік, сонная галава, халоднае надвор'е - стан быў сапраўды замбічны. Але намолены снікерз на прывале зрабіў магічную справу :-)


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Далей дожджык спыніўся, таму краявіды сталі значна лепшыми. Напрыклад, у вёсцы Дубна мы пабачылі вельмі цікавую царкву, якую па лягендзе пабудавалі ня ў тым Дубне і таму яна нясуразмерна большая і прыгажэйшая, чымсі было трэба вёсцы :-)


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Пабачылі Нёман, шырэйшы за Нёман у Гародні.


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Развалілі Сфоталіся побач з руінамі нечыіх магнацкіх пахаваньняў.


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Цэрквы, касьцёлы, сінагога...


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Нават магнацкая рэздэнцыя жывая знайшлася


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Рака Сьвіслач, але ня тая, што ў Менску.


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

Бутэлечка піва ў кампаніі гарадзенскіх раварыстаў - і можна дадому


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


From Skidel-Hrodna - 14.09.2013

У мяне поўны прабег за гэты выезд - 167 кілямэтраў. Трэк: http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=2316335

фота, вандроўкі, вар'яты, ровар

Previous post Next post
Up