Мены-мены-перамены.

Feb 25, 2011 18:34

Толькі я сабралась ісці глядзець на краявіды вакол Японскага мора, як даведалася, што сустрэча адбудзецца 28 лютага.Я ў пралёце. Ага, а на першае сакавіка мне паставілі тэст па ангельскай мове.Ну, ды ладна ( Read more... )

хатняя гаспадарка, проста так

Leave a comment

Comments 13

pucjovaja February 24 2011, 17:09:31 UTC
У вас жа дамова на некалькі год была? Вось дзе сапраўды не шанцуе! тут у вас і школа, і музыкалка побач...

Reply

krumkac February 24 2011, 17:20:44 UTC
Ну, акурат 1 ліпеня дамова і сканчаецца.І то добра, што на гэтай кватэры 2 гады пражылі.

Reply


lizzytaki February 24 2011, 19:16:10 UTC
а што за тэст па ангельскай? цікава.

Reply

krumkac February 24 2011, 20:53:30 UTC
Ліза, тоэфл я яшчэ не здаю. Проста ўнутраны тэст. Я на курсы хажу.

Reply

lizzytaki February 24 2011, 21:08:52 UTC
я ўжо падумала вы з'язджаць куды сабраліся

Reply

krumkac February 25 2011, 09:56:55 UTC
Не, не збіраемся дакладна. Гэта пасля Фінляндыі мяне цягне на подзьвігі.

Reply


ksysh_ka February 24 2011, 21:25:48 UTC
А я заўтра збіралася, што фотаздывак змянілі -- убачыла, а на дату не звярнула ўвагі.

Reply

krumkac February 25 2011, 09:57:39 UTC
Гэты ты пра што? А... Ты таксама туды збіраешся?

Reply

ksysh_ka February 25 2011, 12:24:27 UTC
Так. Збіралася. Пятніца мне больш падыходзіла. А зараз буду думаць.

Reply


paulinav February 25 2011, 07:11:26 UTC
Ведаеш, а яно і добра, што не ўсё атрымліваецца так, як было запланавана. Бо трэба месца і для сюрпрызаў, і для прыемных нечаканасцяў. У вас усё абавязкова будзе добра!

Reply

krumkac February 25 2011, 09:58:47 UTC
Дзякуй, але ўсе прыемныя нечаканасці ў мяне на гэтым скончыліся.
І цяпер пад вялікім пытанне стаіць наш летні адпачынак.

Reply

paulinav February 25 2011, 11:04:34 UTC
У такіх пазітыўных людзей усё можа быць толькі добра! У выніку
У мяне, напрыклад, "накрылася" Гішпанія, але ў якасці бонусу нечакана падвярнуўся Рым у красавіку

Reply

krumkac February 25 2011, 12:06:20 UTC
Ну, я не адношу сябе да такіх ужо пазітыўных людзей.
Таму з цяжкасцю магу сабе ўявіць, які-такі бонус раптам зваліцца на мяне.

Reply


Leave a comment

Up