Цытаты...

Jan 14, 2008 06:49

Прыходзяць да галавы розныя думкі, вось і вам прапаную паразважаць... і пасьмяяцца:

"Сацыялізм, гэта дзяржаўны лад, у каторым гераічна пераадольваюць
праблемы... не вядомыя ў ніводным іншым дзяржаўным ладзе"

І тут адразу узгадваецца Alexis de Tocqueville, каторы 170 год таму напісаў (цыцірую з памяці):
"Вазьміце нейкі зусім не прыдатны і дакучлівы падатак і прасачыце яго паходжаньне;
заўжды атрымаецца, што паўстаў ён каля ста год таму, каб заспакоіць нейкую дробную
фінансавую патрэбу дзяржавы - і ўжо ніколі яго не адмянілі".

А зараз нешта з катэгорыі "і сьмешна, і праўдзіва",
дзяржаўныя лады на прыкладзе "трох кароў" (карыстайцеся і распаўсюджвайце [з паметкай на крыніцу ;) ] :

- Маоізм: маю тры каровы; дзяржава іх забярае, забівае і мяса дзеліць роўна на ўсіх

- Камунізм: маю тры каровы; дзяржава іх забярае ў калгас.. дзе яны падыхаюць

- Нацыянальны сацыялізм: маю тры каровы; дзяржава забярае дзьве і абменьвае іх на зброю

- Фашызм: маю тры каровы; дзяржава ўстанаўлівае максымальную цэну на малако па якой я магу яго прадаваць, а каровам прыдзяляе спецыяльныя нумары, каб я не мог іх нелегальна зьесьці

- Сацыялізм: маю тры каровы; дзяржава пад прымусам забярае ў мяне малако, каторае я пазьней магу набыць у дзяржаўнай краме на талоны

- Сацыял-дэмакратыя: маю тры каровы; дзяржава набывае ў мяне малако за грошы з маіх падаткаў і раздае дарам у школах, дзе дзеці яго выліваюць у ўнітаз

- Апякунчая дзяржава: маю тры каровы; змушаны адну прадаць, каб хапіла на аплаты падаткаў на дзьве апошнія

- Эўрасацыялізм: маю тры каровы; дзяржава кажа мне адну забіць, бо кароў за шмат - і другую, бо карова суседа хворая на яшчур

- Капіталізм: маю тры каровы; прадаю адну і набываю быка!

(с)

:-)))))
Previous post Next post
Up