Давыд-Гарадок - горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, каля якога да 1939 году праходзіла Савецка-Польская мяжа.
Тут размяшчаўся гарнізон 17 батальёна КАП (17 Batalion KOP у складзе 5 Brygady KOP), які пасля рэформы Пілсудскага ў 1929 годзе стаў называцца Батальён КАП "Давыдгарадок" (Batalion KOP "Dawidgródek" у складзе Brygady KOP "Polesie"). У гарнізоне пабудаваны казармы паводле праекту архітэктара Тадэвуша Навакоўскага (Tadeusz Nowakowski).
Падобныя казармы былі таксама узведены ў гарнізонах
Батальён КАП "Клецк" і
Батальёна КАП "Падсвілле", пра якія ёсць матэрыял у нашай суполцы (пост пра Падсвілле дапоўнены новымі фотаздымкамі).
Казармы 17 батальёна КАП на фотаздымку з польскага нацянальнага лічбавага архіву:
Так выглядаюць рэшткі казармаў на цяперашні момант:
Фота Андрэя Дыбоўскага (2007г.) з
галерыі Глобус Беларусі. Фота Юрася Каласоўскага (2011г.) з
сайта radzima.org