Міжваенная архітэктура Львова #1: ваенны гарадок Скнілаў

Jul 01, 2015 22:41

1. Львоў у часы Другой Рэчы Паспалітай быў сталіцай Львоўскага ваяводства і трэцім па колькасці насельніцтва горадам Польскай Рэспублікі пасля Варшавы і Лодзі. Таксама ў горадзе размяшчаўся вялікі воінскі кантынгент, большая частка якога была сканцэнтравана ў цэнтры ў Львоўскім гарнізоне. Але апроч класічных радоў войск, кшталту пехоты, ці кавалерыі, пад Львовам у пачатку 1920-х раскватэраваўся сучасны для таго часу аддзел Войска Польскага - 6-ты авіяцыйны полк (6 Pułk Lotniczy) на базе новапабудаванага аэрапорта падвойнага вайскова-грамадзянскага прызначэння.


2. Рашэнне аб будаўніцве аэрапорта на паўднёва-заходнім накірунку ў бок ад Львова было прынята польскімі ўладамі ў 1923 годзе і было выклікана тым, што стары Левандоўскі аэрапорт, які быў пабудаваны яшчы пры Аўстра-Венгерскай Імперыі ў 1914 годзе, меў занадта малую ўзлётную паласу і ўжо не адпавядаў сучасным патрабаванням. Зямельныя працы па ўзвядзенню аэрапорта пачаліся у 1925 годзе каля вёскі Скнілаў (сёння гэты раён знаходзіцца ў межах горада). Вось гэтае месца на мапе 1931 года:


3. Былы Скнілаў на сучасным гугл-здымку. На сённяшні дзень стары Скнілаўскі аэрапорт разросся да Міжнароднага аэрапорта «Львоў» імя Данілы Галіцкага. Гэтае месца сумнавядомае жахлівай трагедыяй, што адбылася тут падчас авіяшоў у 2002-м годзе.


4. Але вернемся ў мінулае. У другой палове 1920-х паралельна з будаўніцтвам аэрадрому ў Скнілаве побач разгарнулася жылое будаўніцтва. Невялікі ваенны гарадок паўставаў пад кіраваннем Фонду вайсковага кватэравання (Fundusz Kwaterunku Wojskowego) - установы створанай Пілсудскім (тады яшчэ міністрам абароны) у 1927 годзе для адміністравання будоўлямі жылля для вайскоўцаў. Гарадок складаўся з трох дамоў, пабудаваных паводле праектаў львоўскіх архітэктараў Тадэўша Абмінскага (arch. Tadeusz Obmiński) і В.Лімбергера (arch. W.Limberger):


5. Два тыповых дома для падафіцэраў (18 кватэр, 54 пакоя, агульная жылая плошча 1020,96 м2) і адзін дом для афіцэраў (12 кватэр, 48 пакояў, агульная жылая плошча 772,8 м2):


6. Усе дамы захаваліся да нашага часу і зараз знаходзяцца ў межах Львова па адрэсе вул.Городоцька 276, 278, 280.


7. Цэнтральны дом для афіцэраў мае такі выгляд:


8. Будынак, узведзены паводле аналагічнага праекту Абмінскага, ёсць і ў Беларусі - гэта жылы дом №16 на вул.Леніна ў Баранавічах. Пра яго я пісаў у пасце "Міжваенная архітэктура Баранавічаў":


9. Выгляд з двара. Зрабіць фотку з іншага ракурсу перашкаджала буйная расліннасць, што распаўсюдзілася па гарадку за апошнія 90 гадоў (на здымках 1920-х дамы стаяць літаральна ў чыстым полі):


10. Левы пад'езд:


11. Правы пад'езд:


12. Дом для афіцэраў з іншага ракурсу:


13. Дамы для падафіцэраў больш выцягнутыя і маюць тры пад'езды. На фота дом, які знаходзіцца з правага боку ад афіцэрскага:


14. Ён справа на старым фотаздымку:


15. Рашэнне дваровага фасада адрозніваецца ад аналагічнага фасада дома для афіцэраў:


16. На старым здымку:


17. Дарэчы, будыначак з калонамі, што бачны каля падафіцэрскага дома на здымку вышэй, захаваўся і ў ім зараз размяшчаецца трансфарматарная падстанцыя, ад якой сілкуюцца электрычнасцю гэтыя дамы. Не ведаю, што тут было раней, магчыма таксама электроўня:


18. Дом падафіцэраў з іншага ракурсу:


19. Цэнтральны пад'езд:


20. Другі дом для падафіцэраў (той што злева) цяпер больш схаваны за дрэвамі і хмызамі:


21. З гэтага ракурсу будынак лепш бачны:


22. Цэнтральны пад'езд:


23. Калі ўважліва прыглядзецца на стары здымак гарадка, змешчаны ў пасце пад нумарам "5", то на полі за трыма дамамі можна пабачыць будынак з высокім дахам - гэта вайсковыя казармы, што змяшчаюцца непасрэдна наспраць лётнага поля Скнілаўскага аэрапорта:


24. Будынак мае характэрны для польскай архітэктуры 1920-х выгляд. Падыйсці бліжэй да яго ў мяне падчас падарожжа не давялося, бо будынак знаходзіцца на тэрыторыі ўкраінскай вайсковай часткі (праўда, ужо зачыненай), таму фоткаў здаля:


25. Казармы з іншага ракурса:


На гэтым першая частка расповяда пра львоўскую "міжваенку" завяршаецца:)

Західна Україна, аэрафотаздымак, Львів, wojsko polskie, казармы / koszary, мапа, закапанскі стыль / styl narodowy, жылы дом / dom mieszkaniowy, стары фотаздымак, сучасны фотаздымак, гарнізон / garnizon

Previous post Next post
Up