Нясвіж. Урадавая калонія ў 1920-я і цяпер.

Apr 22, 2015 15:01

У блогу пара ўводзіць рубрыку "лісты ў рэдакцыю kresy_arch" са здымкамі "польскіх домікаў", што дасылаюць мне чытачы. Гэтым разам фотафіксацыя сучаснага стану былой "урадавай калоніі" у Нясвіжы прыйшла ад nohead87.

1. Пара словаў пра калонію (гэтае слова варта разумець у значэнні "квартал", "пасяленне"). Жылыя дамы для польскіх чыноўнікаў пачалі будавацца ў першай палове 1920-х гадоў на паўднёвым ускрайку раёна Новае Места (якое не такое ўжо і новае, але гэта іншая гісторыя) горада Нясвіжа (цэнтр павета ў часы Другой Рэчы Паспалітай).


2. Першапачатковы праект "калоніі" уключаў у сябе пабудову як мінімум 15-ці мураваных дамоў. Аўтары праекта: архітэктар Тэадор Буршэ (arch. Teodor Bursze) і інжынер Юзэф Крупа (inž. Józef Krupa):


3. Урадавая калонія на малюнку пачатку 1920-х:


4. План:


5. Да 1925 года былі ўзведзены тры мураваныя дамы паводле тыповых праектаў на адну і на две сям'і. Вось яны на старым здымку:


6. Па тым, што да нашага часу захаваліся толькі гэтыя тры мураваныя дамкі, можна меркаваць, што "урадавая калонія" у яе праектаваных межах так і не была завершана і будаўніцтва спынілася на ўзвядзенні гэтых дамоў. Зрэшты, нельга выключаць і разбурэння калоніі ў вайну ці ў савецкі час, але такой інфармацыі я не маю, так што буду лічыць, што калонію недабудавалі. Будынкі са старога здымка пазначаны стрэлкамі на сучасным касмічным здымку:


7. Коратка прайдуся па кожнаму дому. Пачну з цэнтра былой калоніі - тыповага будынка старасты тыпу II-C архітэктара Ежы Бэйла (arch. Jerzy Beill). Дом старасты на здымку 1925 года:


8. Даволі распаўсюджаны праект на тэрыторыі Беларусі, геаграфію захаваўшыхся дамоў такога тыпу можна адсочваць па тэгу " дом старасты / dom dla starosty" у суполцы kresy_arch. Будынак на фота nohead87:


9. Задні фасад на здымку 1925 года:


10. Сучасны здымак з сервіса Panoramio:


11. Галоўны фасад на здымку 1925 года:


12. Сучасны здымак nohead87:


13. Дамы, што знаходзяяца на поўдні і на поўначы ад былога дома старасты, пабудаваны паводле іншага тыповага праекту - дом на 2 сям'і тыпу L архітэктара Ежы Бэйла (arch. Jerzy Beill):


14. Адзін з дамоў на здымку 1925 года:


15. Той жа ракурс цяпер, паўночны дом:


16. Паўднёвы дом:


17. Дваровы фасад на старым здымку:


18. Здымак паўднёвага дома з Panoramio:


19. Другі аналагічны дом на поўначы на здымку nohead87:


20. Захаванасць і стан будынкаў былой "урадавай калоніі" у цэлым вельмі добрая, радуе наяўнасць сапраўднай дахоўкі на былым доме старасты:


21. Зрэшты, гэтыя тры мураваныя дамы не адзіная "міжваенка" у раёне былой калоніі. nohead87 засняў такую патрэбную для грамадства пабудову, як туалет, узведзены ў тым жа стылі, што і іншыя дамы калоніі. Мала таго, на ім, калі я не памыляюся, захавалася арыгінальная дахоўка 1920-х:


22. За туалетам бачны вялікі драўляны дом, хутчэй за усё, ён таксама пабудаваны тут у 1920-я гады. Звярніце увагу на ажурнае вакенца над уваходам:


23. Недалёка ад калоніі на сучаснай вул.Някрасава знаходзіцца яшчэ адзін міжваенны драўляны дом з характэрным для таго часу ламаным дахам. Мясцовыя краязнаўцы кажуць, што тут жыў нясвіжскі паэт і настаўнік Паўлюк Пранузы:


24. Таксама nohead87 засняў сучасныя дамы ўзведзеныя недалёка ад былой урадавай калоніі ў якіх можна пабачыць некаторыя рысы міжваеннага "стылю нарадовага":


25.

урадавая калонія / kolonija uzędnicza, праект, дом старасты / dom dla starosty, чарцёж, Нясвіж, Заходняя Беларусь, малюнак, аэрафотаздымак, асабняк / dom wolnostojący, закапанскі стыль / styl narodowy, мапа, жылы дом / dom mieszkaniowy, стары фотаздымак, сучасны фотаздымак, драўлянае дойлідства

Previous post Next post
Up