Дапоўнены і зменены пост
yozas_gubka:
Пінск: у пошуках крэсовай архітэктуры #1 (Станцыя Пінск і вул.Леніна) Пінск "за польскім часам" вельмі нядоўга пабыў цэнтрам Палескага ваяводства: з сакавіка па верасень 1921 года, да моманту калі вялікі пажар спаліў амаль увесь цэнтр горада. Тады "сталіцай" польскага Палесся зрабіўся Брэст, але Пінск у Другой Рэчы Паспалітай заставаўся культурным і рэлігійным цэнтрам краю.
Архітэктура горада вельмі разнастайная, у тым ліку шмат тут і "міжваенных" дамоў. Праўда, з вызначэннем часу ўзвядзення некаторых будынкаў узнікае няпэўнасць. На шыльдах і ў інтэрнэце год пабудовы часткі будынкаў пазначаны як "пач.ХХ ст.", а ў гэты час узводзілася як "міжваенка" так і "дарэвалюцыёнка". Такія будынкі ў справаздачы я буду пазначаць словам "удакладніць", і ў выніку калі падтвердзіцца іх "крэсовае" паходжанне пазнака будзе выдалена, у адваротным выпадку - будзе выдалены фотаздымак і апісанне.
З цікавостак, якія не датычацца тэмы суполкі, я хацеў бы адзначыць адносна вялікую долю будынкаў у горадзе, датай пабудовы якіх пазначаны 1917 год. Дзіўна для горада, які знаходзіўся амаль на перасячэнні шматлікіх ліній франтоў, што праходзілі праз нашу зямлю ў тыя гады. Фотаздымкі будынкаў, на шыльдах якіх напісана 1917 г., але выглядаюць яны як пазнейшыя, я буду пазначаць так: "1917?".
Удакладненні і выпраўленні ў каментах вітаюцца. Паехалі.
Летам мы гасцілі ў Наташыных сваякоў у Пінску. Адзін дзень мы вылучылі для вывучэння міжваеннай архітэктуры горада і прайшлі па Пінску вялікі зігзагаабразны шлях, які пачынаўся на вул.Першамайскай.
1. Калі мы ішлі па вул.Першамайскай у бок цэнтра, першым з "крэсовай" архітэктуры мне патрапіўся на вочы высокі дах вось гэтага будынка:
2. Звесткі пра гэты закапанскі домік на вул.Лугавой я ў інцярнетах не знайшоў, таму год яго пабудовы застаецца скрытым ад мяне, як і сам дом, схаваны за высокім плотам і дрэвамі:
3. Вуліца на якой стаіць дамок вяла ў бок чыгуначнай станцыі і мы рашылі не вяртацца на Першамайскую, а зрабіць гак да вакзалу. На самой станцыі як мне пазней патлумачылі мала старых будынкаў. Пінскі вакзал - гэта навабуд, узведзены на месцы дарэвалюцыйнага вакзала. А "багажнае адзяленне" якое пэўны час было часовым вакзалам Пінска пабудавана ў 2000-х, хоць і выглядае як будынак пачатку ХХ ст. Але адзін будынак на станцыі, што знаходзіцца на ўсход ад вакзала, падаўся мне вельмі падобным на міжваенны:
4.
5. Безумоўна, я магу памыляцца, але ёсць у ім нешта ад "стылю дварковага":
6. Удакладніць. Ад вакзала мы пайшлі да цэнтра горада, рухаючыся зігзагамі па раёнах прыватнай забудовы. Ужо на падыходзе да пл.Леніна мы нападкалі такі будынак пачатка ХХ ст.:
7. Затым мы вырашылі не ісці на плошчу, а прагуляцца па ўзбярэжжу Прыпяці. І вось тут нам нарэшце патрапілася стоадсоткавая "міжваенка":
8. Дом 1922 года (у інцярнетах пішуць 1923-га):
9. Вілла у "закапанскім" стылі належыла Т.Грэгаровічу, уладальніку знакамітага пінскага рэстарана і кандытэрскай (аб якіх ніжэй):
10. Удакладніць. Ад віллы мы падняліся да вуліцы Леніна (за польскім часам вул.Касцюшко) і пачалі разглядаць местачковую забудову Пінска. Вось прыкладам былая "вяндлярня" Левіна Мордуха і Голдзіна Бэра пачатку ХХ ст., у 1926 годзе тут быў адчынены гарадскі музэй, а цяпер зноў "вяндлярня" з кілбасамі і мясам:)
11. Знакаміты "дом Шмідта" 1928 года пабудовы (архітэктар Мікалай Катовіч), у якім знаходзіўся "Ангельскі гатэль":
12. Апроч гатэлю у будынку было мноства крам, аб чым сведчыць захаваўшыся рэкламны роспіс калоны ля ўвахода:
13. Удакладніць. Іншая шэраговая забудова вул.Леніна з рамытай часовай прыналежнасцю - "пач. ХХ ст.":
14. Удакладніць.
15. Удакладніць. Будынак на рагу вул.Леніна і вул. К.Свёнтка:
16. Удакладніць. Невялічкая пабудова запаўняе прабел паміж суседнімі дамамі:
17. Удакладніць. Яшчэ адзін дом пачатку ХХ ст. Па стылю можна сказаць, што ён хутчэй "міжваенны" чым "дарэвалюцыйны":
18. Тут ужо пазначана, што дом 1922 года:
19. А вось нарэшце і рэстаран Грэгаровіча, пра які я ўзгадваў раней. Будынак у стылі функцыяналізма не зблытаеш з дарэвалюцыйнай уезднай архітэктурай:
20. Адзінае, што я не зразумеў прызначэння бетоннай гаргары убудаванай у сцяну - гэта ДАК ці што?
21. За рэстаранам на вул.Заслонава хаваецца невялічкі домік:
22. 1936 год пабудовы:
23.
24. Удакладніць. Напрыканцы вул.Леніна (і напрыканцы першай часткі справаздачы) стаіць дом, падобны на міжваенны адміністрацыйны будынак:
Працяг будзе...