Kolonia Warburga, Brześć, Брест, Колония Варбурга
Практычна ў кожным велькім горадзе нашай краіны ёсць унікальныя кварталы, якія знаходзяцца пад пагрозай разбурэння. У Горадні - гэта Новы свет, У Гомелі - драўляная забудова ў цэнтры горада, У Брэсце - гэта т.зв. "Калонія Варбурга".
Назва гэтага брэсцкага квартала (калоніі) паходзіць ад імя Фелікса Варбурга - главы амерыканскай кампаніі “Джоінт”, які прыняў рашэнне аб выдзяленнi грошай на будоўлю дамоў для бедных сем’яў габрэяў, якія пацярпелі ў выніку Першай сусветнай вайны.
Квартал быў пабудаваны ў 1920-х гг. Першапачаткова ён складаўся з 12-ці двухпавярховых драўляных дамой, у кожным з якіх было па 8 пакояў.
Да нашага часу захавалася толькі 9 дамоў, ды і тыя пад пагрозай вынішчэння. Гарадскія ўлады Брэста збіраюцца знесці квартал.
А калі разабрацца, калі б гэтыя дамы былі б у іншай дзяржаве, да прыкладу, у Польшчы, яны б даўно сталі мясцовай славутасцю, турыстычным кварталам з гатэлямі і крамамі для замежных турыстаў&hellip
.