Нягледзячы на ранішнія -20 адчувальна набліжаецца вясна: 1) Зноў двор напоўнены вячэрнімі кампаніямі "да апошняй бутэлькі"; 2) На дарогах лепей у першую паласу не заязджаць, бо ўсе калдобіны ўжо размерзліся і спраўна палююць на падвеску.
Ноч. 30 градусаў ніжэй за нуль. Ля ўвахода ў гіпермаркет вясёлая кампанія п'е гарэлку з пластыкавых стаканчыкаў. З шапіка "Хутка-Смачна" людзі ў кароткіх куртках нясуць кудысь недалёка бутэлькі з півам. Здаецца, на планеце ўжо вырасла пакаленне, мацнейшае за мяне.