Вясна гэтым годам прыйшла неўзабаве пасля новага году, і ў галаву палезлі розныя, скажам так, думкі перайсці да прабежак раніцамі вакол нашага тэхнічнага вадаёма... Божачка, дзякуй за снег, што ад дурніцы ўратаваў!
А вось за Хаўерам ўсё ж было лепей, бо дакладна было вядома, што ўсё гэтае гаўнішча праз два тыдні гарантавана ўжо патае, у той час як зараз наперадзе амаль два месяцы сярод гэтых сталагмітаў на парковачных месцах.
Што ў халодным надвор'і несумненна добра, дык гэта тое, што раварыстаў з вуліц як клапоў са старой канапы вымаразіла да прыемнай воку шчыльнасці :) Ну і, безумоўна, машына павінна адчыняцца і зводзіцца, каб радасць была сапраўднай.