Праект “Кіеўская Русь”
Захаваньне славянскага сьвету ва ўмовах сусьветнага крызысу, эканамічнага супрацьстаяньня, зьнешніх ваенна-палітычных пагрозаў і іміграцыйнай навалы патрабуе новых глябальных прарыўных рашэньняў.
Для маштабнага посьпеху патрэбны стратэгічны праект. Праект, які даў бы вобраз мары і для рускіх нацыянал-радыкалаў, што змагаюцца зь імпэрскім антырускім шаленствам Крамля, і для іх беларускіх ды ўкраінскіх паплечнікаў, якія супрацьстаяць таму ж ворагу. Гэты праект мае быць настолькі ўражвальным і адначасова дастаткова рэалістычным, каб прыцягнуць увагу многіх у Беларусі, Расеі й Украіне.
Ідэя новай Кіеўскай Русі мае натхніць нашыя народы не аднадзённымі выгодамі, а менавіта маштабнай звышідэяй.
Кіеўская Русь - гэта праект Канфэдэрацыі раўнапраўных і вольных усходне-славянскіх земляў са сталіцай у Кіеве. Паўночнае Брацтва прапанавала праект стварэньня магутнай, вольнай і дэмакратычнай славянскай дзяржавы ад Карпатаў да Камчаткі, здольнай эфэктыўна абараняць свае гэапалітычныя інтарэсы перад буйнымі гэапалітычнымі гульцамі, у тым ліку, перад арабскім сьветам і аб’яднанай Эўропай.
Варта падкрэсьліць, што новая Кіеўская Русь дасьць нашым народам магутнейшую ядзерную звышдзяржаву. Звышдзяржаву, якая будзе, да таго ж, назаўсёды пазбаўленая пагрозы энэргэтычнага шантажу.
Гэта перавышае самыя сьмелыя пажаданьні патрыятычных элітаў Беларусі і Ўкраіны.
Але адначасова гэта вінна прывабіць і частку цяперашніх прыхільнікаў цесных узаемадачыненьняў з Расеяй. Насамрэч, немагчыма паверыць, каб гэтыя людзі марылі аб тым, як на іх бізнэс замахнуцца расейскія менты і пракуроры, як у Беларусь прыйдзе Лужкоў са сваімі нязьмеранымі грашыма, бязьмежнай сквапнасьцю ды агрэсыўнасьцю. Як у Беларусь прыйдуць шматлікія каўкаскія мафіі ды орды азыяцкіх гастарбайтараў.
Таму любыя намёкі на “інтэграцыю” ў сёньняшняй сітуацыі - гэта ня больш чым подлая гульня Масквы.
У сваю чаргу, праект новай Кіеўскай Русі можа прывабіць многіх пэрспэктывамі значна падвысіць сваё становішча, бо пэрспэктываў у гэтым маштабным праекце хопіць для ўсіх. Такім чынам, мара аб новай Кіеўскай Русі можа зрабіцца праектам, які рэальна аб’яднае ўсе часткі беларускага грамадзтва, цяпер значна расколатага. Ламаецца навязанае варожымі чыньнікамі памылковае меркаваньне аб рускіх, як аб “саўкова-імпэрскіх маскалях”.
Адцемім, ужо сам факт абмеркаваньня падобнага праекту ў Беларусі ды Ўкраіне можа зрабіцца моцным ходам для тых чыньнікаў, якія бачаць гэтыя дзяржавы ў Эўропе. Але прытым, ня ў ролі просьбіта прытулку, ратуючыся ад расейскай пагрозы, а ў якасьці ўплывовай вядучай эўрапейскай звышдзяржавы (як гэта было за кіеўскім князем Яраславам Мудрым, як гэта было за часы Вялікага княства Літоўскага)
Для рускага боку тут таксама ёсьць адзін найважнейшы момант. Новая Кіеўская Русь будзе дзяржавай нашмат больш моцнай ды ўплывовай, чым цяперашняя РФ. Але прытым дзяржавай славянскай ды эўрапейскай, у адрозьненьне ад азыяцкай Расеі. Гэта будзе дзяржава камфортная і добразычлівая для сваіх народаў, а ня сёньняшняя РФ, якая літаральна жарэ рускіх з хуткасьцю 2 мільёны чалавек на год.
Праект новай Кіеўскай Русі вырас на ідэі супрацьстаяньня ордам прыхадняў, якія апаноўваюць сёньняшнюю Расею, у чым, па прыезьдзе ў Маскву, пачынаючы з плошчы Беларускага вакзалу, можа запэўніцца кожны беларус. Мы сьцьвярджаем таксама, што Беларусі, як ні дзіўна, не стае нацыяналізму. Не цяперашняга, лякальнага, а глябальнага, белага, актуальнага на дадзеным этапе сусьветнага разьвіцьця. Дзіўнымі выглядаюць у гэтым рэчышчы сімпатыі пэўных “нацыяналістаў” да тых жа каўказцаў. Тым больш, калі Эўропу, куды імкнецца вольная Беларусь, апаноўваюць хвалі “блізкіх” гэтым народам цывілізацыйных маргіналаў.
Мы лічым, што шлях сучаснага ўраду Беларусі - гэта пройгрышны ў гэапалітычнай пэрспэктыве накірунак, які можа прывесьці толькі да аналягічнага расейскаму далейшаму выміраньню й выцясьненьню беларускага народу, роўна як і рускіх, што жывуць у Беларусі. Але мы ня проста крытыкуем, а прапаноўваем лепшы шлях з усіх магчымых.
Нашая бяда - адна. Мы разьяднаныя імпэрскай хваробай Крамля. У той час як ня тое што палітычная пэрспэктыва, але й простая жыцьцёвая лёгіка кажа аб неабходнасьці супольнага добрасуседзкага супраціву агульным зьнешнім пагрозам, пералічаным напачатку артыкула.
І ў гэтым змаганьні за будучую незалежнасьць, волю і захаваньне ва ўмовах глябальнага рэсурснага крызысу, за будучае сваіх дзяцей, мы ўпершыню маем шанец прыйсьці да поўнага паразуменьня з нашымі рускімі ды ўкраінскімі братамі. Мы прыйшлі да аднога назоўніка ў пытаньні аб тым, што перад антычалавечай імпэрыяй нельга абараніцца. Яе можна і неабходна атакаваць.
Менавіта гэтыя атакуючыя дзеяньні й зробяцца пачатковым этапам стварэньня будучай канфэдэрацыі. Ніхто не паднясе беларусам, рускім, украінцам усё на сподачку. Беларусь і Ўкраіна адыграюць ролю ідэальнай тылавой базы рускай нацыянал-радыкальнай антырасейскай апазыцыі ў барацьбе за стварэньне будучай славянскай дзяржавы на пострасейскім прасторы.
Прэзэнтуем канцэпцыю праекту Кіеўская Русь. Упершыню ў гісторыі прапанаваны магчымы да рэалізацыі мэханізм аб’яднаньня намаганьняў усходніх славянаў не пад рукой Масквы, а на грунце рэальных роўнасьці ў правох і народаўладдзя.
Канцэпцыя праекту Кіеўская Русь базуецца на наступных ключавых прынцыпах:
1. Канфэдэрацыйная будова будучай славянскай дзяржавы Кіеўская Русь у складзе Беларусі, Украіны і Рускіх земляў, што ўтворацца пасьля дэмантажу РФ. Ключавая ўмова: добраахвотнае, заснаванае на вольным волевыяўленьні народаў, уваходжаньне ў Канфэдэрацыю беларускіх, рускіх, украінскіх земляў.
2. Абмежаваныя функцыі Цэнтру Канфэдэрацыі - абарона і міжнародныя дачыненьні. Увесь абсяг улады - у суб’ектаў Канфэдэрацыі. Адпаведнае абмежаванае фінансаваньне Цэнтру Канфэдэрацыі - ня больш 20% падатковых збораў. Ня меньш за 80% падатковых збораў застаюцца ў распараджэньні суб’ектаў Канфэдэрацыі.
3. Цэнтр Канфэдэрацыі - у Кіеве. Гэта будзе гарантаваць Украіне й Беларусі упэўнены і роўнабаковы ўплыў на ўнутраную і зьнешнюю палітыку будучай дзяржавы.
4. Дактрына Ўзброенага Народу (ДУН) забясьпечыць немагчымасьць узнаўленьня імпэрскай палітыкі ў дачыненьні да нацыі ў якім-кольвек выглядзе.
5. Нафтавыя, газавыя й іншыя неаднаўляльныя прыродныя багацьці Расеі на тэрыторыі новай славянскай дзяржавы - Кіеўскай Русі - будуць належаць не крамлёўскай іншароднай мафіі, а рускаму, беларускаму й украінскаму народам. Гэта агульны набытак усходнеславянскага сьвету ва ўмовах блізкага рэсурснага крызысу і зьвязаных з гэтым зьнешніх пагрозаў.
Канфэдэрацыйнай Славянскай Дзяржаве быць!
З намі Бог!
Нам ці нікому!
Кіраўніцтва ПБ,
21 кастрычніка 2008 г.