“Мур хутка рухне!”, або што сьпяваць на Плошчы

Dec 19, 2010 13:11


Пяць гадоў таму актуальнай была праблема, што сьпяваць.
Маю адну прапанову. Песьня “Муры” мае фантастычную гісторыю.
Упершыню ўзьнікла ў 1968 годзе па-каталанску (аўтар - Луіс Льяк)
на хвалі змаганьня з дыктатурай Франка.
Празь дзесяць год сваю геніяльную польскую вэрсію - ужо з назвай “Муры” -
зрабіў Яцэк Качмарскі, і песьня стала адным з галоўных хітоў “Салідарнасьці”.
(Дарэчы, ну і дзе цяпер тыя Франка зь Ярузэльскім? А песьні жывуць!)

Ніжэй юцьюб Качмарскага, які рэкамэндую паслухаць (людзям без музычнай адукацыі -
пару разоў), а таксама беларускі пераклад, які можна сабе скапіяваць.
Вэрсія, вядома ж, недасканалая, але перакладчык стараўся.

Спадзяюся, у нас будзе магчымасьць сьпець гэта разам. Не далей як сёньня ўвечары. :)

image Click to view



МУРЫ

Ён быў натхнёны і малады,
Іх незьлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блізка сьвятло.
І запальвалі сьвечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалі за ім:

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
І пахавае сьвет стары!

Ведалі словы на памяць - і сьпеў
Несьлі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў - і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім сьвеце старым…
А ён усё граў і сьпяваў.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
І пахавае сьвет стары!

Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разьбіраць.
Кожны адчуў - прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто ня з намі - той супраць нас!..
Сьпявак быў сам па сабе.

Глядзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай песьняю ідуць,
А песьня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…

Распаўсюд, вядома ж, вітаецца!
Previous post Next post
Up