Пра геяў, талерантнасьць і дэмакратыю

May 26, 2010 10:44

Гей-парад, які прайшоў больш за тыдзень таму ў Менску мог бы прайсьці для мяне зусім незаўважна, калі б не той вэрхал у розных мэдыях ды блёгах, які ўзняўся пасьля яго. Разагналі і разагналі - зараз усіх разганяюць: што тут дзіўнага? Але каменты тых, хто заклікае “мачыць” гомасэксуалістаў і пры гэтым лічыць, што іх меркаваньне - цалкам сумяшчальнае ( Read more... )

Leave a comment

Comments 13

ljoksa May 26 2010, 08:02:11 UTC
адзінае што дадаў бы і тута
P.S. Учора даведаўся, што Менск у верасьні наведаюць Placebo, а за пяць хвілін да твайго паста даведаўся, што гурт складаецца з бісэксуала, гомасэксуала і гетэрасэксуала))

Reply

kazlouski May 26 2010, 08:51:02 UTC
Троху не зразумеў: дадаў бы што і куды? Тое, што ў вікіпэдыі да таго, што напісаў я? Я ня супраць, агулам, толькі букафф там многа))
П.С. Ну, Placebo мне нейк не зусім падабаецца. Нейкія яны снобы з выгляду...Хаця музло ў іх часам нішто сабе.

Reply

ljoksa May 26 2010, 09:11:26 UTC
ды не, гэта я ад сябе хацеў дадаць, што тэрмін гома(гетэра)сэксуалІСТ(ІЗМ) олдскульныя, у адрозьненьні ад гома(гетэра)сэксуал(альнасьць). Так бы мовіць для даведкі :)

Reply

kazlouski May 26 2010, 09:15:19 UTC
а, цяпер дапёр. Дзякуй за даведку))

Reply


gloria_sargi May 26 2010, 09:11:29 UTC
Цалкам пагаджаюся з табой! Надаелі размовы ў "тырнеце" пра тое, якія бедныя геі, што іх разагналі...

Reply


(The comment has been removed)

kazlouski May 26 2010, 11:42:08 UTC
Думаю, сапраўды, пытаньне дэфініцыяў не такое і прынцыповае.
Дарэчы, узгадаў, як у 2008 годзе глядзеў тэледэбаты кандыдатаў на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЗША (Байдэна і Пэйлін). Калі ім задалі пытаньне пра гомасэксуалістаў, я быў у прадчуваньні дабраватых разборах. Але, абодва бакі выказалі прыкладна аднолькавае меркаваньне (якое таксам прыкладна супадае з маім уласным) і хутка перайшлі да наступнага пытаньня.
Ня ведаю, магчыма, проста нікому не было выгодна наўмысна яго ўздымаць. Але мне падалося ўсё ж, што галоўная прычына была ў адсутнасьці прадмету для дыскусіяў...

Reply

(The comment has been removed)

kazlouski May 26 2010, 12:42:25 UTC
Нішто не зьмяняецца за адзін дзень. Ня так даўна мы жылі ў краіне, дзе ня тое што геяў - сэксу не было.
Пасьля прыйшло гэта ўсё, але геі ды іхнія парады заўсёды былі дзесьці там. А калі раптам апынулася, што яны - вось тут, пад бокам, людзей гэта моцна шакавала. І натуральная псыхалягічная рэакцыя - шок.

Дарэчы, варта прыгадаць вядомую тэорыю наконт 5 стадыяў моцнага стрэсу (напрыклад, чалавек даведаўся, што ён -сьмяротна хворы) - адмаўленьне, злосьць, дамова, дэпрэсія, прыняцьце. Гэтая моцная гамафобская рэакцыя - якраз праходжаньне праз 2 першыя стадыі - адмаўленьня і злосьці.

Reply


siarozhka May 26 2010, 12:52:31 UTC
Вельмі прагрэсіўная пазіцыя, па-праўдзе, як для кансерватара. :)

Reply

kazlouski May 26 2010, 14:17:58 UTC
Па-мойму, тут пытаньне хутчэй не ў кансэрватыўнасьці/некансэрватыўнасьці, а ў разуменьні/неразуменьні таго, як мае функцыянаваць дэмакратычная дзяржава.
А то з вашага выказваньня атрымліваецца, што быць кансэрватарам - заўчасна быць "непрагрэсіўным". Думаю, гэта ня так

Reply

siarozhka May 26 2010, 14:26:40 UTC
Згодны, гэта ўсходнееўрапейскі стэрэатып, і не толькі. У прыватнасці, у Вялікабрытаніі і Швецыі ён удала пераадольваецца.

Reply


litota_ June 17 2010, 14:14:32 UTC
цалкам здаровы погляд. хаця я (відаць, як ліберал) з пэўнымі рэчамі не пагаджуся )

Reply

kazlouski June 17 2010, 14:17:37 UTC
як казаў Вальтэр, "я магу быць ня згодны з тым, што ты кажаш, але гатовы памерці за тваё права гэта выказваць" (здэцца, прыкладна так)))

Reply


Leave a comment

Up