лё монд дыплямацік па-беларуску

Mar 13, 2011 22:36





Пра беларускае выданне

1. Што такое Le Monde diplomatique у Беларусі?

Le Monde diplomatique у Беларусі - гэта беларускае інтэрнет-выданне, створанае ў пачатку 2011 года з афіцыйнага дазволу французскага Le Monde diplomatique. Рэдакцыя Le Monde diplomatique у Беларусі карыстаецца эксклюзіўным правам перакладаць на беларускую мову і публікаваць на сваім сайце артыкулы і геаграфічныя мапы, што з'яўляюцца ў французскай штомесячнай газеце і ў яе тэматычных дадатках Manière de voir, а таксама публікавацьуласныя артыкулы з подпісам "Ад беларускай рэдакцыі".

Такім чынам мы сталі чарговым сябрам міжнароднай сеткі Le Monde diplomatique. Гэты інтэрнацыянал налічвае каля 70 выданняў па ўсім свеце, якія не толькі перакладаюць артыкулы французскай газеты, але і публікуюць свае матэрыялы, а таксама супрацоўнічаюць паміж сабой.

Акрамя інтэрнет-сайта, у будучыні плануецца выпуск штомесячнай папяровай версіі Le Monde diplomatique у Беларусі.

палітычная навука, адвэртайзінг, публікацыі

Previous post Next post
Up