(Untitled)

Oct 05, 2009 19:22


Набыў сьвежы нумар Беларускага гістарычнага агляду - том 16, сшытак 1(30). Зразумела, што сьвежасьць яго адносная - пазначаны як "чэрвень 2009". Але гэта лепей чым было - ўсё ж не пазамінулы год. Таксама ўсьцешыла, што гэты нумар не тэматычны і не паказальнік - паўнавартасны выпуск.


Read more... )

адвэртайзінг, публікацыі

Leave a comment

Comments 6

(The comment has been removed)

antanian October 6 2009, 07:35:40 UTC
ды ну.

Reply



anonymous October 6 2009, 18:57:32 UTC
Якая была прычына думаю лепш запытацца ў самога ГЛ.
Ведаю толькі тое, што ГЛ атрымаў станоўчыя водгукі шмат каго... Г.Семянчука ды Баранаўскаса (калі не памыляюся) ды інш. на сваю манаграфію “Хроніка Белай Русі”, што выйшла ў 2000. Але былі й спрэчкі з Латышонкам... здаецца з таго часу і пачалі яны не вельмі пераносіць адзін аднаго :) ну мне так здаецца
Наконт дысеру... Кіраўнік - прафесар Марзалюк ня ведаю якое заключэнне даў, а вось Галенчанка Георгій Якаўлевіч на кандыдацкую дысертацыю Белага даваў добрае заключэнне :)

Reply


Падрабязнасці ад відавочцы ales_jurkaviec October 8 2009, 14:52:12 UTC
Я прысутнічаў на абароне А. Белага. Ён абараняўся летам, ці то ў канцы чэрвеня, ці то ў канцы ліпеня (была апошняя абарона ў сезоне), калі ўжо пачаліся адпачынкі, а археолагі выехалі ў экспедыцыі. У выніку з 15 членаў Савета на абарону прыйшло толькі 10. Каб праводзіць паседжанне, кворуму хапала, але каб прыняць станоўчае рашэнне, трэба было, каб прагаласавалі "за" 8 чалавек (больш за палову ад ПОЎНАГА складу Савета). "За" прагаласавалі 7 чалавек, 3 былі супраць (здаецца, археолагі Штыхаў і Лысенка, а таксама даследчык аграрнай гісторыі ХІХ ст. Вячаслаў Панюціч). Усе - старыя дзяды, чаго галасавалі супраць - Бог ведае. Дакладна не за "гарлівалітвінскасць" , ніхто з гэтых людзей Інтэрнэтам не карыстаецца і хто такі Белы - паняцця да абароны не мелі ( ... )

Reply

Re: Падрабязнасці ад відавочцы kauboj October 8 2009, 15:13:57 UTC
дзякуй за паведамленьне. значыць, гэта практычна была выпадковасьць? а азлобленасьць насамрэч адчуваецца, нейкая такая асабіста якрыўда, на супольнасьць перанесеная.

Reply

Re: Падрабязнасці ад відавочцы ales_jurkaviec October 8 2009, 15:36:09 UTC
"Беларутэнскай" змовы супраць "гарлівых літвінаў" дакладна не было. Проста Белы не ведаю з якіх меркаванняў палез абараняцца ў самы артадаксальны на той час Савет (у мяне, напрыклад, на гэта рашучасці не хапіла), ды яшчэ ўлетку, калі з кворумам такія праблемы ўзнікалі. Плюс выступоўца публічны ён не вельмі добры, мо занадта гарачыўся падчас палемікі. Усё гэта склалася і ў выніку атрымалася тое, што атрымалася ( ... )

Reply


Leave a comment

Up