"...Дарогу маладым. Дайце Міхалевічу два гады".

Dec 08, 2007 21:54

Злы злабадзённы дзень.
Пачатак - паўсправы. Канец - усяму галава 
Гэта цудоўнае словазлучэньне “З’езд БНФ”. Так хто ж такі забіў Лору Палмер?
Усё пачалося з...пачатку. Кіраўніцтва чытала справаздачы. Як потым адзінагалосна заявілі “мудрыя міра сего”, справаздачы ацэньваюцца як задавальняючыя. Калі мне мая памяць ня здраджавае, задавальняюча - гэта “троечка”. Кожны з удзельнікаў секты“веласіпедысты седьмога дня” . “5ы тэрмін +” ваісьціну атрымліваў“жыватрапечучае” задавальньньне з таго факту, што паплёўваў на Міхалевіча. Справадзачнасьць некаторых у прынцыпе да гэтай справы й зводзілася. Ня будзем тыкаць пальцам у Янукевіча Сапраўды, навошта распавядаць пра сябе, калі ёсьць сьвятая місыя - кінуць какашкай у Міхалевіча. Як зазначыў спадар Хадыка (перад тым, як пачаў распавядаць Івашкевічу, што ён ціпа працоўнае гаўно сярод высокіх інтэлектуалаў): “партыя высокай палітычнай культуры”. Культура ад слова “Культ, Ура”, мабыць. Вось кінуў - значыць, дастойны фронтавец. Ня кінуў - подлы здраднік, хціўца й “редзіска”. Сам Вінцук Вячорка, напрыклад, у сваёй справаздачы шмат распавядаў пра значнасьць мовы, культуры, бел-чырвона-белага сьцягу, 90годдзе БНР, незалежнасьць, нацыянальна-дэмакратычныя каштоўнасьці. Пры чым так палымяна й самаадана, што ўсе забыліся на тое, што даклад мусіў тычыцца менавіта яго дзейнасьці на пасадзе старшыні цягам апошніх двух гадоў. Калі вы прагнеце навучыцца “ліць ваду на млын беларускай справы© В.В.”, набывайце ў крамах “справадачу Вінцука Вячоркі на 10 з’ездзе БНФ” на CD і DVD .
Алесь Каліта. Моладзевы лідэр. Надзея нацыі. Севярынец - моладзевы лідэр. Ня ўсе ёгурты аднолькава карысныя.
Хацеў падыйсьці да Алеся Каліты, каб узяць аўтограф і проста па-сяброўску запытаць: “шябра, вось скажы мне, калі ты нарадзіўся?.. і зачэм? “. Але перадумаў. Паслухаўся спадара Хадыку. Я ж чалавек высокай культуры быта, праўда? 

Лёгіка выступаў многіх загартаваных фронтаўцаў знаходзілася на мяжы майго псіхалягічнага зрыву. Выходзіць, напрыклад, старча й пачынае па-расейску распавядаць пра нейкія радыёнукліды па-расейску. Распавядае, распавядае, а калі час сканчваецца, завяршае прамову словамі кшталту: “шябры, краіна ў небясьпецы, таму галасуйце за Івашкевіча”. Ну такая, крыху нетрывіяльная выснова.
Найбольш папулярнай фішкай з’езду стала прамову на тэму адстойваньня незалежнасьці (не падумайце нічога дрэнна, але “адстойваньне” - гэта ад слова “адстой”). Бла-бла-бла. Адстойваеш незалежнасьць, галасуй за Вінцука Вячорку. Чаму? А таму што “есть Алёшка у тебя, о котором ты вздыхаешь зря. А Алёшке все твоі мечты, А о Серёге лібо хорошо, лібо нічыво.” Ружовыя соплі па сьцяне. Ніякай канкрэтыкі. Адныя паветраныя палацы, салодкія словы.

А яшчэ я нарэшце пабачыў Валянціну Сьвяцкую. Вельмі хацелася пагаварыць зь ён не як з палітыкам, а як з жанчынай (прабачце за алегорыю). Асабліва зацікавала яе выснова наконт таго, што ў многіх партыях ёсьць жанчыны. Хто бы мог падумаць?! Нада жэ! (Як зазначыў адзін з дэлегатаў з’езду: “ а ў некаторых яны яшчэ маюць права голасу”).
Гран-пры бяспрэчна сарваў Янукевіч. Фразы “пераважная меншасьць”, “я ведаю, што многія ня будуць за мяне галасаваць, але мяне гэта не закранае” ды “...стратэгічна важны Бабруйск” ужо чаго толькі вартыя. Помедленнее. Я запісываю. А выслоўі “наша футбольная каманда мад мудрым кіраўніцтвам...” і “мая справаздача вартая таго, каб яе прачытаць. Акрамя таго там ёсьць прыгожыя фотаздымкі” а крыжаванкі, астралягічны прагноз, показкі і фота “місс бнф 2007. сьнежань” у бікіні? безумоўна войдуць у аналы беларускай палітычнай думкі.

Баршчэўскі. Распавёў пра тое, што такое апазіцыя. Праўда забыў расказаць, што такое апазіцыя ў партыі БНФ. Затое ўзнагародзіў усіх тэзай: Алесь Міхалевіч аказваецца хлопчык, а БНФ маюць права кіраваць толькі людзі з генерацыі “1988-1989”. Сапраўды, калі няма аргумэнтаў на карысьць уласнай пазіцыі, то адразу спасылайся на ўзрост апанэнта, не прагадаеш. Паводле такой лёгікі (ды заяваў Вінцука Вячоркі ў стылі “гасударство - это я я - заснавальнік партыі”) я маю канструктыўную прапанову: а давайце ня будзем браць у БНФ новых сябраў, абмяжуемся тымі, хто туды ўступіў да 1991 году, а дзеля перадухіленьня расколаў партыі, партыйнае старшынства будзем перадаваць у спадчыну. Дзецям. Кактусам сьмерці. Кветкам жыцьця. А, як? Галасуем? Хто за?

Моладзь БНФ. О, гэтая будучыня Беларусі. Остановісь мгновеніе, ты прекрасно. Такія цікавыя погляды наконт дэмакратыі, напэўна, выкладаюць у Вільні ці Осла. Выбраць з 60ці чалавек 30 дэлегатаў - гэта трэба ўмець. У кворум запісваць людзей, якія ня ў партыі, якім няма 18 год - гэта, мабыць, і ёсьць адзін з новых мэтадаў працы, пра якія так палымяна распавядаў Алесь Каліта. Ах, гэтае салодкае слова “дэмакратыя”. Дарэчы, мне спадабаўся новы крытэр ацэнкі эфектыўнасьці палітычных дзеячоў: “моладзь бнф узгадваецца ў смі 120 разоў” альбо “Віктар Івашкевіч узгадваецца 33 разы, Вінцук Вячорка 30,....”
А вось Алесь katechizis узгадваецца, напрыклад, у яндэксе 420 разоў, і што з таго? Можа давайце мяне адзіным каныдадатам у прэзідэнты? Альбо не, лепей якога lipkovich-a?
А ўвогуле, я добры :) Калі сплю.
І гэта, усе вышэйзгаданыя асобы - гэта ў прынцыпе нашы харошыя людзі. Толькі харошы чалавек - гэта не прафэсія.
Previous post Next post
Up