Урокі сёньняшняга дня:

Jan 06, 2013 01:52

1. Не давярайце Сайлару.
2. Не забірайце Сайлара.
3. Не гатуйце Сайлару яешню.
4. Не спрабуйце спакусіць Сайлара, нават калі ён такі, як заўжды - таму што ён такі, як заўжды.
5. Зьмяняючы зьнешнасьць, рабіце гэта сьпярша з... ммм... арыгіналам. Каб комплексы не прыхоўваць.
6. Адлік роднасьці па мацярынскай лініі біялагічна больш адэкватны, бо калі ў ( Read more... )

мастацтва, ААА!, хурма-мурма і мае сябры, раптам, бягучае ці балючае, і думкі

Leave a comment

Comments 3

ext_1582162 January 7 2013, 03:53:50 UTC
> Іначай паміж імі не застаецца нічога роднаснага: ХХ ды ХУ, дзе першыя Х-ы розныя, а другія Х ды У не адыгрываюць ролі яднаньня, бо нясуць розны генетычны зьмест.
А нічога так, што існуюць і астатнія 22 пары храмасом? У сярэднім, паміж такімі дзецьмі будзе 11 агульных храмасом. Што характэрна, нават ад адных бацькоў могуць нарадзіцца дзеці, якія ня будуць мець паміж сабою нічога агульнага, але такое здараецца з верагоднасцю 2/(2^46)= 1/(2^45)=1/35.184.372.088.832. Занадта рэдка, карацей кажучы.

Reply

kasja_sad January 7 2013, 10:24:32 UTC
А хіба яны ня ўсе ўтрымліваюць набор ХУ ці ХХ?

Ладна, ты ў нас герой хім-біа, табе лепш ведаць :)

Reply

ext_1582162 January 7 2013, 12:11:08 UTC
Набор ХХ альбо ХУ -- гэта адна пара храмасом з дваццаці трох. Астатнія 22 пары зусім іншыя. Пра што і гаворка.

Reply


Leave a comment

Up