Leave a comment

Comments 3

(The comment has been removed)

kanaj January 18 2012, 20:31:56 UTC
Ну так, пра спецыфіку гучання пачынаючы ад гэтага альбома напішу наступным разам, і на тым тэму Шклярскага закрыем.

Але гэты альбом аб'ектыўна добры, своечасовы, прыемны, ненавязлівы і абсалютна хітовы.

Reply


viershnick January 18 2012, 09:42:03 UTC
і гэта яшчэ адзін файны альбом, які кладзецца ў шэраг разьвітальных рэверансаў ад легендаў рускага року, што, на маю думку, можна лічыць канстатацыяй канчатковым скону гэтага феномену (РР). бо пасьля 2001-га ўжо нічога талковага не зьявілася - ні ў спліна, ні ў ддт, ні ў крэматорыя, ні ў чыжа, ні ў... не, у Акварыюма тое-сёе было)

Reply

kanaj January 18 2012, 20:47:45 UTC
Дарэчы, што ні СПЛИН, ні ЧАЙФ, ні КРЕМАТОРИЙ я практычна не слухаў. І слаба ведаю творчасць Шаўчука пасля "Мир номер ноль" - найбліжэйшым жа часам збіраюся заняцца. Што да "Египтянина", то з яго пачалося маё знаёмства з ПИКНИКом. У працэсе высветлілася, што альбом - адчайны і, па ўсім відаць, апошні рывок Шклярскага у накірунку мадэрнізацыі. Сакрэт поспеху, магчыма, у тым, што ён нейкай унутранай якасцю не падобны на папярэднія.

РР, наколькі мне бачыцца, у многім сілкаваўся побытам саўка. Рок у Савецкай Расеі - гэта тэкст, паэт - больш чым паэт, і экзістэнцыі на кожным кроку як гразі. Самае жывое ў Расеі сёння - гэта маргінальныя кватэрна-гаражныя геніі з аўдыторыяй у 300 чалавек. Іх пастараюся таксама крануцца, вось толькі не ведаю, калі.

Reply


Leave a comment

Up