Пабачыць рэдкія прыклады іконапісу канца 15-га стагоддзя можна ў Нацыянальным мастацкім музеі. Тут адчыніла дзверы выстава, прысвечаная вобразу Хрыста ў краінах Усходняе Еўропы. Між іншых, у мастацкі музей прыехалі 12 абразоў з Трацьякоўскай галерэі.ІРЫНА ЛЕБЕДЗЕВА, ДЫРЭКТАРКА ТРАЦЬЯКОЎСКАЙ ГАЛЕРЭІ:“Прыкладна 6 з іх - гэта ХV ст., 5 - XVI cт., і толькі адна - пачатку XVII ст. Таму наш унёсак у гэтую выставу звязаны з тым, што падалі дастаткова раннія абразы”.У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Уладзімір Пракапцоў заўважыў, што выстава мае адначасова і свецкі, і культурніцкі, і, вядома, рэлігійны характар. Экспазіцыя стане нагодаю для шэрага іншых імпрэзаў.Выстава прымеркаваная да 1025-годдзя хрышчэння Русі.Іншыя навіны: Не стала мастака Віктар...
Болей...