Гарадзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча мае першыя вынікі ўдзелу ў міжнародным інвестыцыйным праекце музеяў Латвіі, Літвы і Беларусі, які называюць “Віртуальным музеем”.
Дырэктарка музея Святлана Рапецкая кажа, што з беларускага боку неўзабаве з’явіцца падрабязнае апісанне 500 прадметаў, якія зможам пабачыць праз інтэрнэт:- Музей ужо набыў ноўтбукі. Адрамантавалі піяніна, і на ім ужо можна граць. Мы нават плануем, што нейкія імпрэзы будуць ладзіцца з музычным суправаджэннем. Блішэйшым часам будзе ўсталявана акустычная сістэма. Праект, які падтрымлівае Еўразвяз, працягнецца да канца наступнага года. У выніку ў музеі з’явіцца інфа-кіёск з магчымасцю далучэння да віртуальнага падарожжа па музеях, якія ўдзельнічаюць у праекце. А таксама пройдзе рамонт аддзел...
Болей...