Я vs абсцэнная лексіка

Aug 17, 2010 18:21

Мыла вокны ў бацькоўскай хаце. Пад акном падлеткі гулялі ў футбол. У прынцыпе, мяне па жыцьці ў лаянцы абражае ня сэнс словаў, а эмоцыя, зь якой яны прамоўленыя. А там эмоцыі былі вельмі прыцішаныя, а словы досыць гучныя. Таму згадалася:

***
Першы раз бацька дазволіў сабе нецэнзурна выказацца ў маёй прысутнасьці, калі мне было каля 25-ці гадоў.

***
У 19 гадоў мой тады яшчэ ня муж на лекцыі па гісторыі рускай літаратуры тлумачыў мне, чаму прозьвішча паэта, прабачце, Хераскава лічыцца ня вельмі мілагучным.

***
Слова на літару “п” я ўпершыню дазналася, прачытаўшы на ліхтарым слупе ў парку ва ўзросьце 7-мі год. Пра сэнс у дарослых не пытала, бо ўжо тады ведала, што добрых словаў на слупах ня пішуць, а зразумела сама, суаднёсшы яго гучаньне з самай страшнай дзетсадаўскай лаянкай.

***
Згадак , калі я ўпершыню даведалася слова на літару “х”, мая сьвядомасць не захавала. Няўжо гэта быў такі стрэсавы досьвед?:)

*

пружанскiя нататкi

Previous post Next post
Up