Італьянскі таматавы соус

Jul 17, 2012 22:24

Выхад: 3 шклянкі (на 450 г пасты)

Інгрэдыенты:

1 1/2 ст. лыжкі аліўкавага алею,
2 зубчыка часнаку, здробненых,
1/8 ч. лыжкі молатага чырвонага перцу,
800 г кансерваваных памідораў, здробненых у блэндэры,
1/2 ч. лыжкі буйнай солі,
1 галінка свежага базіліка,
1 ст. лыжка сметанковага масла.

Разагрэць сярэдні сатэйнік на ўмераным агні. Пакруціць вакол аліўкавым алеем па дне сатэйніка і, калі алей нагрэецца, дадаць часнок і чырвоны перац. Мяшаць увесь час на працягу 30 секунд да вылучэння часнаком водару. Не падрумяніць часнок.

Павялічыць агонь да вялікага і змяшаць з памідорамі і соллю. Давесці да кіпення, паменшыць агонь і варыць, не накрываючы вечкам, на працягу 30 хвілін. У апошнія 5 хвілін варэнні дадаць галінку базіліка. Выняць базілік перад падачай і змяшаць са сметанковым маслам.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



спецыі, кансерваваныя памідоры, зеляніна, часнок

Previous post Next post
Up