Палента з грыбамі і гарганзолай

Feb 04, 2012 18:29



Выхад: 8 порцый
250 г паленты, не патрабуючай працяглага прыгатавання,
100 г сметанковага масла, сечанага,
100 г сыра пармезан, дробна цёртага,
400 г кансерваванага нута, прамытага, злітага, буйна нарэзанага,
1/4 шклянкі маленькіх галінак размарына,
1/4 шклянкі аліўкавага алею,
500 г шампіньёнаў, тонка нарэзаных,
150 г вешанок, нарэзаных,
1 маленькая цыбуліна фенхеля, тонка нарэзанага,
2 цыбуліны, дробна нарэзаныя,
120 г сыра гарганзолы дольчэ,
1 ст. лыжка лісця чабора.
Прыгатаваць паленту. Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы 220°С. Заслаць 2 бляхі пергаментам. Давесці 1 л  падсоленай вады (1 1/2 ч. лыжкі солі) да кіпення ў таўстасценным сатэйніку на ўмераным агні. Усыпаць паленту тонкім струменьчыкам, узбіваючы бесперапынна на працягу 3 хвілін да загусцення. Дадаць па 50 г сметанковага масла і сыра пармезан і ўзбіць, пакуль не расьцепляцца. Паперчыць. Дадаць нут.
Працуючы хутка, раскласці па 4 палоўкі шклянкі паленты на кожную бляху і сфармаваць авалы (10 х 15 см). Пасыпаць пакінутымі 50 г сыра пармезан, 25 г сметанковага масла і размарынам, затым апырскаць 1 1/2 ст. лыжкамі аліўкавага алею. Запякаць на працягу 25 хвілін, пакуль краі паленты не падрумяняцца.
Тым часам, разагрэць пакінутыя 1 1/2 ст. лыжкі аліўкавага алею і 25 г сметанковага масла ў вялікай патэльні на моцным агні. Дадаць грыбы і пасаліць 1 ч. лыжкай солі, пасыпаць фенхелем і цыбуляй, і гатаваць, без памешвання, на працягу 3 хвілін. Перамяшаць гародніну і гатаваць, памешваючы, яшчэ 5 хвілін да мяккасці і залацістага колеру.
Акуратна раскласці паленту па талерках. Зверху выкласці  грыбную сумесь, пасыпаць сырам гарганзола дольчэ і чаборам.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



палента, фенхель, нут, грыбы, сыр, зеляніна, стравы з круп

Previous post Next post
Up