Winter time

Dec 19, 2009 18:24

Зіма - любата. Такое смачнае, празрыстае паветра, зіхоткія сумёты, цёплыя рукавіцы. Ах! Каралеўства Сьнежнай каралевы і Валадарства Санта-Клауса. Прыгожы зімовы пэйзаж у любым разе нагадвае чароўную казку, любімы мультфільм, сто разоў перагледжаны на сон. Не разумею тых, хто скардзіцца, што халодна (Звычайна, гэта тыя самыя, хто скардзіцца, што ( Read more... )

осени не будет никогда

Leave a comment

Comments 9

druving December 19 2009, 17:00:39 UTC
Любіш ты зіму:)

Reply

kaciona December 19 2009, 20:46:52 UTC
Ага. Больш, чым вясну і восень :)

Reply


c_b_kotka December 19 2009, 18:05:39 UTC
Да-да-да
я скарджуся і на спякоту, бо не магу яе пераносіць мне млосна ад яе, і ад холаду мне кепска, нават у шапцы і пярчатках, і нават у цёплых ботах. Дыхаць марозам цяжка, калі глыбока ўздыхнуць то я задыхаюся :)
Я люблю сухую восень і сухую вясну. Ад вільгаці я сумую, ад холаду таксама, ад спёкі маюся :)

Reply

kaciona December 19 2009, 20:46:27 UTC
А я наадварот люблю супрацьлегласьці - зіму і лета. А сёньня сапраўды такое файнае надвор'е было! Не хацелася дадому ісьці. Здаецца, стаяў бы і дыхаў, дыхаў...

Але ў нашым клімаце большая частка году - гэта якраз для цябе - восень і вясна. Праўда, па-мойму, яны ня надта сухія ў нас.

Reply

c_b_kotka December 19 2009, 22:28:06 UTC
о так, у нас ня суха, зусім :)

Reply


pacyfik December 19 2009, 18:28:20 UTC
напэўна гэта мой адскі адавы ад. маё пекла апраметнае, блядзь, адпусціце мяне ў гімалаі, адпусціце мяне да гальфстрыму, ты мне па начох снішся, мой гальфстрым, мне ад туташняга клімату жыць не хочацца. я калі еду ў гэтым аблядзянеўшым траліку з заінелымі вокнамі і кашляючымі людзьмі, мне здаецца, што гэта мяне карма мая насцігла.

Reply

Re: kaciona December 19 2009, 20:48:13 UTC
Ага, а летам у траліку ўсе потам сьмярдзяць. Таксама, знаеш лі, ня самыя прыемныя адчуванні.

Reply

pacyfik December 19 2009, 21:12:02 UTC
да ладна, корань зла не ў грамадскім транспарце))) ён катасрофа ў любую пору году

Reply


siarhiejsalas December 19 2009, 21:34:15 UTC
Асабліва палюбіў сёньняшнюю зіму, заіндзевеўшы на аўтобусным прыпынку ((

Reply


Leave a comment

Up