крэветачны дэбют

Dec 18, 2015 00:03

Даўна не падавала знакаў жыцця.
Захацелася падзяліцца (:
Сёння навучылася гатаваць крэветкі. Праўда яны ў мяне атрымаліся не пад вінным, а пад таматна-часночным соусам. Але, хачу адзнаxыць, на смак - вельмі нават!

зы. але чысціць крэветкі - наказанне яшчэ тое!

cooking, strange day

Leave a comment

Comments 12

staydreamerbro December 17 2015, 21:21:34 UTC
julia_fox December 18 2015, 06:13:45 UTC
то бок усё ж ужываеце) Калі філязоўскі ставіцца да пытання - то можна ўвайсці ў стан медытацыі пад час чысткі (;
што, праўда - у мяне не атрымалася)

Reply


luchik_a December 17 2015, 23:21:07 UTC

Ой,а Можна Рэцэпцiк?

Reply

Дужа просты рацэпцік! julia_fox December 18 2015, 06:25:45 UTC
Ітак, маё суаднесенне індыгрыентаў (можна змяняць у залежнасці ад густаў): крэветкі (450 г) , часнок (5 зубцоў вялікіх), аліўкавы алей (а вока, каб донне патэльні залітым было), таматы (4 сярэднія штукі), спагецці і ў арыгінальным рацэпце - пятрушка, у мяне зялёнай не было(((
Набяраемся цярпення і чысцім крэветкі - нават чорную стожку на хрэбце трэба выдаліць.
Спачатку ў алеі прасмажваем разціснуты часнок. Хвілін 3-5. Часнок можна дастаць (я пакідала, бо люблю). На алей высыпаць крэветкі. Смажыць хвілін 5-7. Крэветкі дастаць, і ў масла пакласці парэзаныя памідоры. Хвіліны 4 іх патрмаць на агні, і дадаць назад крэветкі. Разам іх яшчэ хвілін 3-4 пратрымаць. Адначасова варыць спагецці.
Выкладваем порцыю спагецці, звергу крэветкі ў таматным соўсе, і пятруху для прыгажосці і датковага смаку можна дадаць)))
Bon appetit! (:

Reply


markiz_de_kiss December 18 2015, 04:38:06 UTC
Фотак не будзе?

Reply

julia_fox December 18 2015, 06:34:58 UTC
У мяне пункцік фоткаць толькі пірагі, торцікі і штрудзелі (і то, толькі ў першы раз, калі новы рацэпт тэшчу))))

Зафоткала для Вас рэшткі раскошы (:

... )

Reply

markiz_de_kiss December 18 2015, 06:38:58 UTC
Нешта такія яны маленькія ў вас, што ледзь бачна :)

Reply

julia_fox December 18 2015, 06:41:06 UTC
Ну, не мае. Маці іх набыла, і ўсё мне на мозг капала, каб я прыгатавала. Мажліва, сама б я не хутка дайшла да іх. Я больш аматар па страваз з куркі, рысу там...

Reply


yozas_gubka December 18 2015, 09:18:20 UTC
а мы неяк з жонкай рабілі суп з крэветкамі - гэта было напэўна самае смачное блюда, што ў нас атрымлівалася)

Reply

julia_fox December 28 2015, 13:05:45 UTC
мммм - нешта пасля Вашага каментару - захацелася супу з крэветак!
Як-небуць зварганю)

Reply


Leave a comment

Up