Дзяржаўная праграма "Замкі Беларусі"

Mar 02, 2012 01:40


Правда большие укрепленные замки способствовали в определенной мере взращиванию ощущения самодостаточности в её военно-хозяйственном и административном понимании, что отнюдь не сособствовало укреплению центральной власти, но, с другой стороны, центральная власть не должна развращаться гарантией своей монополии, и замки здесь сыграли важную ( Read more... )

фазэлэнд, гісторыя, архітэктура, вайна

Leave a comment

Comments 20

maystra March 2 2012, 06:18:10 UTC
Заўсёды "замілоўвала" заежджаная фраза: "...калісьці Беларусь называлі краінай замкаў". Цікава, хто і адкуль яе выкапаў???

Reply

juli_erde March 2 2012, 08:49:58 UTC
Тут ногі растуць з магутнай спакусы выдаваць пажаданае за наяўнае! Ну і лянота троху абдумаць складзеную фразу)

Reply

vouk March 7 2012, 15:31:38 UTC
пайшло гэта ці не ад Караткевіча, і не заўсёды дрэнна "выдаваць пажаданае за наяўнае".
Каб не "выдавалі", дык можа і размовы цяпер не было б ні пра якія замкі.

Reply

juli_erde March 10 2012, 18:09:01 UTC
Любая аблуда ёсць нядобраю. Вырашаючы задачы варта апераваць сапраўднымі зыходнымі дадзенымі, а не прыдуманымі, таму што ў адваротным выпадку можна сутыкнуцца з цэлым спектрам памылак: ад уласнага расчаравання ў існасці сваёй справы і да адказу, які не адпавядае належнаму.

Reply


kischkoed March 2 2012, 09:17:33 UTC
А Мір з Нясвіжам і Лідаю хіба ўжо не "абгрэдзілі"?

Reply

juli_erde March 2 2012, 09:35:55 UTC
Што гэта за пытанне, адказ на якое вядомы нават школьнікам.

Reply

kischkoed March 2 2012, 20:33:31 UTC
Я да таго што на мапе яны ёсць на ўзороўні з аб'ектамі, за якія яшчэ аніхто ня браўся.

Reply

juli_erde March 10 2012, 18:10:26 UTC
Не, мапа гэтая адлюстроўвае размяшчэнне з цэлым, улучна з замкамі, якія рэстаўраваліся па-за межамі праграмы.

Reply


wouk March 2 2012, 10:35:46 UTC
Плянчыкі файныя. Не пабачыў, аднак, Шклова, які, напэўна, са стараньняў Ляўко таксама ўнесьлі ў сьпіс. Той жа Слуцак падаецца зьбіарліся неяк добраўпарадкаваць. Увогуле ці ёсьць нейкія дакладны сьпіс таго, дзе будуць нешта рабіць?

Але вельмі парадавала, што возьіуцца за працу напрыклад у Смалянах, дзе варта грунтоўна закансэрваваць вежу, ці ў тым жа Быхаве.

Reply

juli_erde March 10 2012, 18:12:34 UTC
Там у тэкстах на сайце Савета Міністраў нібыта ўсё пералічана.
Аднак час, здараецца, ўносіць свае карэктывы, напрыклад на практыцы такі размах можа аказацца занадта шырокім для наяўных магчымасцяў.

Reply


(The comment has been removed)

juli_erde March 10 2012, 18:15:33 UTC
У вас, пэўна, ён дужа важкі? Як прыгадаю колькі ва Украіне без майго наведвання замкаў засталося... эх.

Reply

(The comment has been removed)

juli_erde March 10 2012, 19:57:16 UTC
Я увогуле па замках збіраю ўсе магчымыя матэрыялы... (і пачырванела))

Reply


supron_licvin March 2 2012, 19:14:57 UTC
абы не перабаршчылі яны са сваёй "рэстаўрацыяй"

Reply

juli_erde March 10 2012, 18:16:19 UTC
Абы драўляных муляжоў не перабудавалі на гарадзішчах. Таксама нібыта ў межах гэтае праграмы(

Reply


Leave a comment

Up